Авторизация
 

Раённай кнізе "Памяць" - 20 гадоў

 На тытульнай старонцы кнігі «Памяць. Міёрскі раён» пазначана, што яна пабачыла свет у 1998 годзе. Скажаце, што юбілейнае дваццацігоддзе азначаць пазнавата? Гэта як палічыць, як паглядзець!

Сапраўды, друкаванне ўсяго тыражу нашай кнігі «Памяць» у сталічным паліграфкамбінаце імя Я. Коласа закончылася 22 снежня 1998 года. Пачаліся фальцоўка, сшыванне сшыткаў, абрэзка, «апрананне» ў вокладку. З улікам, што гэтыя працэсы па-большасці механізаваныя, наклад у 4 120 экземпляраў хутка – не больш чым праз паўтара месяца – трапіў на склад. Адтуль яго прыняў заказчык – аддзел культуры Міёрскага райвыканкама ў асобе загадчыка Сяргея Скавародкі. Мы з ім і вадзіцелі (астатніх памочнікаў ужо не памятаю) пагрузілі каштоўны і вельмі жаданы груз у спецыяльна выдзелены аўтобус Міёрскага аўтапарка № 15. Салон быў амаль паўнюткі.


 Прэзентацыя «Памяці» адбылася ў РДК у пятніцу, 18 лютага. Раённая газета назвала мерапрыемства важным, аднак абмежавалася паведамленнем, што ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі выдавецтва «Беларуская навука», рэспубліканскага цэнтра хранікальна-дакументальных выданняў, абласных арганізацый і грамадскасці раёна.


 Адначасова кніга паступіла ў свабодны продаж у кніжным магазіне.
Стварэнне гісторыка-дакументальных хронік было дзяржаўнай задачай. У раёне для гэтага рашэннем райвыканкама зацвердзілі спецыяльную камісію з загадчыкаў аддзелаў культуры і асветы, настаўнікаў гісторыі, прадстаўнікоў грамадскасці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Генадзя Маняка. Генадзь Максімавіч вызначаў агульныя напрамкі дзейнасці, каардынаваў працу старшынь сельскіх Саветаў, работнікаў ваенкамата, райкама БПСМ, культуры і адукацыі, розных устаноў і арганізацый па складанні спісаў, зборы дакументаў і здымкаў, усяго, што можна было выкарыстаць для напаўнення выдання. Загадчык аддзела культуры Сяргей Скавародка вырашаў фінансавыя пытанні.


Фотакарэспандэнт раённай газеты Казімір Блажэвіч падрыхтаваў каляровыя слайды, рабіў сам і адбіраў у рэдакцыйным архіве здымкі, зробленыя папярэднікам – Пятром Баброўскім.


Першыя матэрыялы для будучай кнігі пачалі падбіраць і апрацоўваць Васіль Мядзюха, Ала Смерцьева, Часлаў Кашкур. Спатрэбіліся ўспаміны, дакументы і публікацыі настаўнікаў Міхаіла Латышава і Анатоля Пракоф’ева. Асабліва мэтанакіравана і прафесійна ў гэтым напрамку працаваў Вітольд Ермалёнак.


Краязнаўствам я захапіўся ў канцы 70-х, калі ўвёў у раённай газеце рубрыку «Адкрытая кніга Міёршчыны». Рыхтаваў для яе публікацыі асабіста, далучаў іншых аўтараў, найперш Вітольда Ермалёнка, Фадзея Шымуковіча, Сяргея Шымуковіча, Віталя Высоцкага, Эдуарда Мараза, Генадзя Дзямешку, Іосіфа Бунту, Алу Майсяёнак, Уладзіміра Кадушку, Ула-дзіміра Ляўковіча, Альфрэда Тычко, журналістаў раёнкі, выкарыстоўваў розныя дзённікавыя запісы, гісторыі калгасаў і прамысловых прадпрыемстваў, падшыўкі Міёрскай і Дзісенскай раённых, Маладзечанскай, Полацкай і Віцебскай абласных газет.


Калі прыступіў непасрэдна да працы над кнігай «Памяць», давялося дадаткова перачытаць мноства гістарычнай літаратуры, спецыяльных выданняў. Займаўся ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, ведамасных архівах, архіве Міністэрства абароны СССР у Падольску за Масквой – разам з Людмілай Бяззубенак, у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці.


У кнізе «Памяць» паўтысячы старонак, матэрыялы кожнай першапачаткова былі напісаны, а часам і некалькі разоў перапісаны ад рукі, потым іх надрукавала на машынцы рэдакцыйная машыністка Нэля Леўчанка. Затым над імі працавала Валянціна Марціновіч – рэдактар выдавецтва «Беларуская навука», што размяшчалася на аддаленым ускрайку сталічнага мікрараёна Уручча, які толькі забудоўваўся.


 Калі ў канцы 1998-га Валянціна Марціновіч даслала мне яшчэ незбрашураваныя сшыткі будучай кнігі, быў шчаслівы і горды, што аўтарская праца завершана, удзячны ўсім, хто гэтаму садзейнічаў. Сам сшыў лісты, абрэзаў па фармаце, зрабіў вокладку. І цяпер гэта мой рабочы экземпляр, якім пастаянна карыстаюся.


Мінула 20 гадоў. Яшчэ больш нагляднымі сталі хібы ў выкладанні некаторых падзей і фактаў, недакладнасці, ёсць і памылкі. Аднак галоўнае, што кніга «Памяць. Міёрскі раён» – першая гісторыка-дакументальная хроніка нашых мясцін – сама стала дакументам і даведнікам, на які спасылаюцца, які цытуюць, і лічаць патрэбным захоўваць у дамашняй бібліятэцы. Крытыкуюць, што многія факты не асветлены, не ўсе прозвішчы занялі заслужанае месца ў спісах.
Так, патрэбен працяг.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.
Укладальнік Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта