80 лет Миорский РОВД оберегает покой и порядок

 1 лістапада, пятніца. У раённым Доме культуры шматлюдна. Да пачатку ўрачыстасці, прысвечанай 80-годдзю Міёрскага РАУС, паўгадзіны. Лёгкае хваляванне, моцныя поціскі рук, міліцыянеры ў параднай форме, госці з падарункамі. Дзеці не адыходзяць ад выставы зброі, разглядаюць буклеты, закладкі і іншыя прафілактычныя матэрыялы ДАІ. Гэтыя выставы арганізавалі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.

Далёка разносіў вецер гук стрэлаў. Стралялі байцы з віцебскага атрада міліцыі асаблівага прызначэння. За іх паказальным выступленнем на плошчы назіралі з цікавасцю.
Далей дзеянне перамясцілася ў глядзельную залу.

Што павінна здарыцца, каб міліцыянеры ўзялі ў рукі мікрафоны і весялей за Газманава заспявалі пра ясныя дні? Адказ просты – свята.

  У зале – міліцыя, на сцэне – міліцыя. Юбілей аддзела супрацоўнікі РАУС адзначалі разам са свамі сем’ямі, сябрамі па службе і былымі калегамі, прадстаўнікамі мясцовай улады і кіраўніцтвам з вобласці. Атрымалася цёпла, бадзёра, запамінальна. І без здарэнняў.

Старонкі мінулага

Міліцыя Дзісенскага павета Вілейскай вобласці. Такая першая назва сучаснага Міёрскага РАУС. З’явілася яна 2 лістапада 1939 года. Таксама гэтая дата лічыцца днём нараджэння Докшыцкага, Глыбоцкага і Пастаўскага раённых аддзелаў унутраных спраў.
Першапачатковае імя міліцыя насіла нядоўга. 15 студзеня 1940 года ўтварыўся Міёрскі раён. Адміністрацыйнае дзяленне адносіла яго да Вілейскай, Полацкай, Маладзечанскай абласцей. У студзені 1960-га ўтварылася Віцебская. З таго часу ў назвах без змен.
 Гісторыю станаўлення Міёрскага РАУС нагадалі вядучыя ўрачыстасці Аляксей Гайдзель і Вікторыя Фурс. Затым прадаставілі слова гасцям.

У знак удзячнасці
за службу

Амаль гадзіну правёў на сцэне намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксей Шаховіч. Павіншаваў коратка і змястоўна. Адзначыў, што ў міёрскай міліцыі служылі і служаць моцныя духам, цярплівыя і працалюбівыя людзі. Словы пацвердзіў узнагародамі. На гэта затраціў большую частку часу.


 Медалём «100 год міліцыі Беларусі» Міністэрства ўнутраных спраў адзначыла заслугі начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Мікалая Ката, старшага інспектара-дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Канстанціна Кыцева, кіраўніка міжраённай рэгістрацыйна-экзаменацыйнай групы аддзялення ДАІ Анатоля Мілто, старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Андрэя Люцкага, участковага інспектара міліцыі Мікалая Швяда.


  Нагрудны знак «За выдатную службу» атрымаў старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Стома. Нагрудным знакам «Выдатнік міліцыі» ўзнагароджаны міліцыянеры-вадзіцелі Аляксандр Леановіч і Ігар Смерцін. Нагрудным знакам «За самаадданую службу» І ступені – начальнік аддзела Васіль Балад, начальнік ізалятара часовага ўтрымання Руслан Смірноў, начальнік штаба Дзмітрый Хоміч. Такую ж узнагароду ІІ ступені атрымалі старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксей Шчасны, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Дзмітрый Шокель, участковы інспектар міліцыі Арцём Казачонак, оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Юрый Мацюк, міліцыянер-вадзіцель Сяргей Якушын.
Нагрудны знак «За адзнаку» аздобіў форму старшага ўчастковага інспектара міліцыі Віктара Гардукевіча і ўчастковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэя Ільніцкага.


 Удзячнасць першага намесніка міністра МУС аб’яўлена старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Алегу Жуку. Удзячнасць намесніка міністра МУС, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі – старшаму інспектару-дзяжурнаму аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандру Курдутаву.


Шэраг міёрскіх праваахоўнікаў узнагародзілі нагрудным знакам «100 год Віцебскай міліцыі». Ветэранаў аддзела адзначылі знакам «Ветэран МУС» і грашовымі прэміямі.


Удзячнасць ад абласнога ўпраўлення аб’яўлена старшаму дзяржаўтаінспектару аддзялення ДАІ Аляксандру Савейку, інспектару крымінальна-выканаўчай інспекцыі Таццяне Русакевіч, участковаму інспектару міліцыі Андрэю Талапіла, загадчыку групы тылавога забеспячэння Сяргею Жуку.


 Асобная ўзнагарода прадугледжана для надзейных спадарожніц праваахоўнікаў. Тых, хто ў шлюбе больш за 20 гадоў, адзначаюць медалём «Жонцы супрацоўніка міліцыі». Яго ўдастоены Ірына Леанідаўна Смірнова, Надзея Рыгораўна Фурс, Алена Іванаўна Філіпава.
Годную службу міёрскай міліцыі падкрэсліла мясцовая ўлада. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў уручыў Ганаровыя граматы начальніку аддзела Васілю Баладу, старшаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх Святлане Хаданёнак. Аб’явіў падзяку міліцыянеру-канваіру Святаславу Шамшуру, інспектару ДПС Руслану Захарэвічу. Узнагароду ад раённага Савета дэпутатаў атрымаў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Лапыр.


Ганаровымі граматамі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ўзнагароджаны начальнік аддзела Васіль Балад, старшы інспектар ДПС Валерый Валеўка, участковы інспектар міліцыі Мікалай Швед, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Таццяна Лысёнак.

  «А пожелай ты им
ни пуха ни пера…»

Разам з удачай на службе праваахоўнікам жадалі мірнага неба, цеплыні сямейнага ачага, простага шчасця.
У гады вайны міліцыянеры Міёршчыны мужна змагаліся з ворагам. Пасля – з бандамі, што не давалі спакою мірным жыхарам. Пашырылі поле дзейнасці сучасныя рэаліі: барацьба з карупцыяй, наркаманіяй, кіберзлачынствамі. Міёрская міліцыя адказна спраўляецца з пастаўленымі задачамі, запэўніў начальнік аддзела Васіль Балад, віншуючы ветэранаў і калег са святам.
Добрых слоў у адрас аддзела і яго супрацоўнікаў прагучала шмат. Рад быў сустрэчы былы начальнік Міёрскага і цяперашні кіраўнік Гарадоцкага РАУС Андрэй Патапенка. Віншавалі калег прадстаўнікі з Верхнядзвінскага і Наваполацкага аддзелаў. Не прызваннем, а жыццём назваў міліцэйскую службу адзін з былых начальнікаў Міёрскага РАУС Раман Фурс.


 З пажаданнямі і падарункамі прыйшлі на юбілей прадстаўнікі мясцовых сілавых і сумежных структур, органаў пагранічнай службы, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

 «Брава, міліцыя!
Брава!»

Прыемныя сюрпрызы чакалі гледачоў падчас канцэртнай праграмы. Першым музычныя віншаванні дарыў калегам ансамбль «Северо-Запад» упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. Спявалі пра спакой і справядлівасць, якія ахоўваюць людзі ў пагонах, пра складанасці службы, вернасць абранай справе.


Пазітыўны настрой праваахоўнікаў падтрымлівалі найлепшыя артысты Міёршчыны. Ігар Мятла, Святлана Ішчук, Дар’я Шук, Аляксей Астукевіч, вакальны гурток «Бэмс», Валянціна Пундзіс, гурт «Дзісенчукі» і іншыя выходзілі на сцэну з песнямі і пажаданнямі. Любімаму тату і яго калегам прысвяціла танец Анастасія Густава. Супрацоўнік РАУС Святаслаў Шамшур віншаваў саслужыўцаў песняй «102», якую можна лічыць міліцэйскім гімнам. Спецыяльна для верных спадарожніц праваахоўнікаў спяваў Уладзіслаў Сіманіс.
Фішкай праграмы стаў калектыўны нумар былых і цяперашніх міліцыянераў. «А я ясные дни оставляю себе», – бадзёра і ўпэўнена спявалі Сяргей Пачопка, Сяргей Стома, Аляксандр Савейка, Андрэй Густаў і Святаслаў Шамшур.


Пры танцавальнай падтрымцы супрацоўнікаў РАУС выконвала фінальную песню «Браво, милиция!» Віка Савейка. Зала слухала стоячы і не шкадавала апладысментаў.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.