Авторизация
 

Краязнаўцу Міёршчыны Вітольду Ермалёнку – 65!

 Вітольд Ермалёнак – ветэран педагагічнай працы, даўні кіраўнік гуртка «Арганаўты мінулага», стваральнік аб’яднання школьных музеяў і эрудыраваны экскурсавод, выдавец штомесячніка «Міёрская даўніна», даведачна-турыстычных кніг і буклетаў, краязнаўца, ініцыятар розных мерапрыемстваў і выстаў, падарожнік, шукальнік артэфактаў і збіральнік калекцый, актывіст ветэранскай і іншых арганізацый, цікавы суразмоўца.

Не ўпэўнены, што пералічыў асноўнае з таго, чым займаецца гэты ўнікальны чалавек. Не назваў яго шматлікія ўзнагароды. Хаця падказвалі ўдзельнікі невялікай урачыстасці, што прайшла ў аддзеле па адукацыі 29 ліпеня з нагоды 65-годдзя Вітольда Антонавіча.

Павіншавала юбіляра старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Пажадала далейшага творчага натхнення, сонечных дзён і магчымасці выкарыстаць час для сябе (перад гэтым Вітольд Антонавіч прызнаўся, што ніколі не браў водпуск).
Намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба падкрэсліў, што віноўнік урачыстасці ўдала спалучае работу і хобі. Самы патрабавальны госць застаецца задаволены экскурсіяй, аповядам пра мінулае Міёршчыны з вуснаў Вітольда Антонавіча. Раённы выканаўчы камітэт цэніць энтузіяста.


Начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук заўважыў, што для яго гонар займаць пасаду ў час, калі настаўнічае Вітольд Ермалёнак. Уручыў юбіляру Ганаровую грамату аддзела.
Актывістам нумар адзін раённай ветэранскай арганізацыі назваў Вітольда Антонавіча яе кіраўнік Часлаў Кашкур. Падмацаваў пажаданні сувенірам.


З віншаваннямі і падарункам ад пярвічных прафсаюзнай і ветэранскай арганізацый аддзела па адукацыі звярнулася да юбіляра Галіна Гур’ева.


– І далей будзем працаваць разам, – запэўніў ён.
Дружнае «Віншуем» хорам прагучала ў адказ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта