Авторизация
 

Зінаідзе ЛАКОТКА з Мілеек споўнілася 90 год

 Сакрэт добрага самаадчування Зінаіды Фёдараўны — у актыўнасці. А яшчэ — пачуцці гумару, якое выліваецца ў вершаваныя радкі прыпевак. На мінулым тыдні Зінаідзе Фёдараўне ЛАКОТКА споўнілася 90 год. Свой юбілей адзначала ў коле вялікай сям’і ў кафэ “Брыганціна”. Бадзёрая, шчырая і вясёлая жанчына заўсёды ў цэнтры ўвагі. Любыя непрыемнасці сустракае з песнямі і прыпеўкамі.

 А шлях прайшла нялёгкі. Нарадзілася ў вёсцы Мацюкі ў сялянскай сям’і. Поруч з бацькамі разам са старэйшым братам працавалі на зямлі, даглядалі падсобную гаспадарку. Да вайны скончыла тры класы польскай школы, пасля вучыцца не было магчымасці. Замуж выйшла ў васямнаццаць год і пераехала да мужа ў Мілейкі.


Усё жыццё працавала паляводам, жала жыта, ірвала лён, зграбала сена на калгасных палетках. Апошнія некалькі год перад пенсіяй даіла кароў.


З калектывізацыяй у Зінаіды Фёдараўны звязаны непрыемныя ўспаміны — сям’ю раскулачылі ў 1948-ым. У той спіс трапілі выпадкова. Хтосьці з кіраўніцтва прыпомніў, што не хацелі жыць па мясцовых парадках. Багацеямі не былі, але карову і каня мелі. Гэтых гадаванцаў, а разам з імі мэблю і ўсе прадукты забралі ў агульную ўласнасць. Маладых Зінаіду і Леаніда выслалі ў Расонскі леспрамгас на высечку. Пасля там жа здабывалі смалу для прамысловых мэт, працавалі да знямогі. Свайго жылля не мелі, іх прытуліла мясцовая сям’я.


 Дадому вярнуліся праз пяць год. Маці і бацькі ўжо не было, пайшлі служыць браты мужа Анатоль і Мікалай. Хацелі ўзводзіць хату, але разам вырашылі, што трэба даглядаць бацькоўскую. Будоўля пачалася, калі вярнуліся з войска браты, паставілі зруб па суседстве. Здаецца, толькі тады і пачалі жыць. Але шчасце было нядоўгім — Леанід захварэў на туберкулёз. Жонка яго даглядала. Пражылі разам амаль 40 год, дзетак Бог не даў.


Цяпер Зінаіда Фёдараўна жыве адна. З хатнімі клопатамі спраўляецца самастойна. Часта прыязджаюць у госці і завуць да сябе ў горад пляменнікі і ўнукі мужа. Кажа, пакуль хапае сіл, будзе жыць у Мілейках.


 — Гэта няпроста. Апранулася, абулася, крыху патупала і ўжо стамілася. Вось так баба Зіна і жыве, — кажа пра сябе жанчына. — Трошку глухаватая, трошку слепаватая, але яшчэ на сваіх нагах.


Доўгажыхаркай сябе не лічыць, але схільнасць да гэтага ёсць — родная бабуля пражыла 111 год. Аптымізму і бадзёрасці надае песня. Раней усе палявыя і хатнюю работу рабіла, спяваючы. Калі была маладая, займацца творчасцю не ставала часу. А як выйшла на заслужаны адпачынак, неаднойчы выступала на раённай сцэне. Яе “разынка” — прыпеўкі, большасць з якіх уласнага сачынення. У 2007 годзе адзначана дыпломам прыпевачніцы за высокае выканаўчае майстэрства, зберажэнне, развіццё і прапаганду традыцыйнага музычна-песеннага мастацтва ў абласным свяце “Іграй, гармонік”. З усіх куточкаў Віцебшчыны прыехалі шматлікія дэлегацыі, з Міёрскага раёна Зінаіда Фёдараўна была адна. Адчувала вялікую адказнасць. Толькі калі апынулася дома, уздыхнула з палёгкай.


Раней Зінаіда Лакотка збірала фальклор і дзялілася сваімі набыткамі. Да яе прыязджалі студэнты філалагічных спецыяльнасцей і тыя, хто цікавіцца народнай творчасцю. Перадавала ў раённы музей прадметы даўніны, многія з якіх цяпер успрымаюцца толькі як экспанаты.


У чым сакрэт даўгалецця? Бабуля Зіна лічыць, сваю ролю сыграла, што ўсё жыццё была вясёлая і энергічная. Ніколі не падала духам і спявала.


Я пяю і танцую,
Пада мной зямля гудзе,
Я з Мілеек жанчына,
І такіх няма нідзе! 

Увага! Відэа з сустрэчы можна глядзець тут

Фота і відэаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта