Авторизация
 

Павіншаваць з 70-годдзем Галіну БАХІР

 Сёлетні студзень багаты на юбілеі людзей, якія пакінулі прыкметны след у гаспадарчай ці грамадскай дзейнасці на Міёршчыне. Як толькі раённая газета не паспявае некага адзначыць, адразу паступаюць тэлефонныя званкі ў рэдакцыю. У дадзеным выпадку чытачы нагадалі, што неабходна павіншаваць з 70-годдзем Галіну Іванаўну БАХІР, хаця цяпер яна жыве за межамі раёна.

Маладым спецыялістам Галіна Іванаўна прыехала на Міёршчыну пасля тэхнікума. Яе ў 1969 годзе накіравалі галоўным заатэхнікам у калгас “Язна”. Мае спробы па тэлефоне звязацца з калегамі, з якімі яна пачынала свой працоўны шлях у нашых мясцінах, пакуль беспаспяховыя. Таму звярнуўся за ўспамінамі да архіва раёнкі. У сакавіку 1980 года надрукаваны артыкул тагачаснага сакратара партыйнай арганізацыі гаспадаркі Валянціны Спірыдзенка пад загалоўкам “З ручайкоў нараджаецца рака”. У ім расказваецца і пра развіццё жывёлагадоўлі, за што непасрэдна адказвала Галіна Іванаўна:


“За апошнія гады палепшыліся ўмовы працы жывёлаводаў. Усе малочнатаварныя фермы пераведзены на двухцыклічны рэжым работы, што дазволіла даяркам мець дадатковы вольны час. У кароўніках устаноўлены халадзільнікі для малака, добраўпарадкаваны чырвоныя куткі, у якіх ёсць неабходная нагляднасць, рэгулярна адлюстроўваецца ход сацыялістычнага спаборніцтва. У жывёлагадоўлю пачала прыходзіць моладзь. Выдатна працуе маладзёжна-камсамольскі калектыў даярак у Курылавічах, дзе ў мінулым годзе 97,6% малака было прададзена першым гатункам.


Сярод жывёлаводаў 14 чалавек з’яўляюцца высокакласнымі спецыялістамі, якія дапамагаюць моладзі, вучаць яе свайму майстэрству. Сярод іх Л.І. Карась (дадам — на той час была лепшай даяркай гаспадаркі), С.Ф. Жойдзік, В.Н. Красоўскі, О.А. Папёл (цялятніца на дарошчванні цялят, якая забяспечвала сярэднясутачныя прывагі жывёлы 700 грамаў), Г.А. Жойдзік і іншыя”.


Да падзей 1980-га звярнуўся па той простай прычыне, што ў наступным годзе Галіна Іванаўна з улікам калгаснага вопыту ўзначаліла міжгаспадарчае аб’яднанне па штучным асемяненні сельскагаспадарчай жывёлы. Пра калегу сведчыць тагачасны дырэктар дзяржплемстанцыі Ганна Чапулёнак:


— Працы ў міжгаспадарчым аб’яднанні Галіна Іванаўна аддала пяць гадоў. Пад яе кіраўніцтвам працавалі вопытныя ўрачы-гінеколагі. Яны абслугоўвалі большую частку калгасаў раёна і дабіваліся лепшых паказчыкаў па атрыманні прыплоду, чым тэхнікі-асемянатары гаспадарак. Яна таксама аддавала ўсю сябе рабоце, пастаянна наведвала фермы і гурты на пашах, вучыла спецыялістаў на месцах тонкасцям работы па ўзнаўленні пагалоўя. Вучылася і сама, атрымала дыплом зоаінжынера ў Вялікалуцкім сельскагаспадарчым інстытуце.


У 1985 годзе райкам партыі накіраваў Галіну Іванаўну на новы ўчастак працы, намеснікам старшыні — сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса “Баявы партызан”. Гэтую вялікую прыгарадную гаспадарку ўзначальваў вопытны кіраўнік Валерый Якаўлеў, галоўным заатэхнікам працавала яго жонка Лілія Генадзьеўна. Яны сцвярджаюць:


— Галіна Іванаўна — выдатны спецыяліст і сапраўдны працаголік. З ёй было няпроста працаваць з-за бескампраміснасці, патрабавальнасці ў пытаннях вытворчасці. Для яе на першым плане знаходзілася справа, вынік. Але гэтая прынцыповасць не перашкаджала чалавечым стасункам, бо цяпер полем дзейнасці стала менавіта наладжванне ўзаемаадносін у калектыве, мабілізацыя калгаснікаў на арганізаванае правядзенне работ, павышэнне ўзроўню спаборніцтва па выкананні планаў і абавязацельстваў. Але як паўставала неабходнасць, камфортна вырашалі з ёй праблемы і ў жывёлагадоўлі.


Вопыт у канкрэтнай і важнай галіне сельгасвытворчасці, у арганізацыйнай рабоце дазволіў Галіне Іванаўне заняць пасаду намесніка начальніка РАПА па жывёлагадоўлі (цяпер — намеснік начальніка райсельгасхарчу). У яе падпарадкаванні працаваў галоўным спецыялістам Пётр Пятроў, потым стаў яе пераемнікам. Прыгадвае:


— Галіна Іванаўна была патрабавальным, энергічным кіраўніком. Пастаянна знаходзілася на вытворчасці, клапацілася пра ўкараненне халадзільнікаў і малакаправодаў, павышэнне якасці жывёлагадоўчай прадукцыі, што прадугледжвала пастаянную вучобу кадраў на месцах. Нікому не дазваляла расслабляцца, дзеля карысці справы магла “перагнуць палку”. Лічу, што яна пакінула трывалы след на Міёршчыне ў развіцці жывёлагадоўлі. А асабіста для мяне стала сапраўдным настаўнікам.


Да гэтых слоў пра дзелавітасць, добрасумленнасць у працы, вялікую патрабавальнасць найперш да сябе, настойлівасць у правядзенні кантрольных вячэрніх і ранішніх доек далучаецца Валянціна Сіняўская. Яна ў той час узначальвала партыйную арганізацыю, на ўліку ў якой знаходзіліся спецыялісты РАПА. Кантакты з Галінай Бахір падтрымлівае і зараз. Валянціна Уладзіміраўна сведчыць, што Галіна Іванаўна разам з мужам вырасцілі цудоўную дачку, з якой цяпер жывуць у Мінску. Аднак абодва сочаць за жыццём і вытворчымі справамі на Міёршчыне.


З пазіцый кіраўніка раёна ацэньвае тагачасную дзейнасць Галіны Іванаўны як намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі па жывёлагадоўлі Віктар Тарасевіч:


— У кастрычніку 1990 года я пакінуў пасаду першага сакратара Міёрскага райкама партыі, на той час калгасы і саўгасы раёна мелі больш за 60 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, 24 тысячы свіней, па тры тысячы авечак і коней. Гаспадаркі за год паставілі на перапрацоўку 12 тысяч 600 тон мяса і 57 тысяч тон малака. На мясакамбінат адпраўлялі кормнікаў сярэдняй вагой 436 кілаграмаў, — прыводзіць лічбы па памяці Віктар Іосіфавіч. — Ужо яны сведчаць пра эфектыўнасць работы галіны, якую ўзначальвала Галіна Бахір. Яна была аддадзена справе, прынцыповы кіраўнік, ведаючы тэхналогію вытворчасці спецыяліст, па імені называла галоўных заатэхнікаў, загадчыкаў ферм і радавых работнікаў. З усімі знахо- дзіла агульную мову. Таму нават калі рабіла некаму разнос за непарадкі, усё ж людзі праводзілі яе з усмешкай. А якім вялікім і адказным для яе ўчасткам з’яўлялася работа з насельніцтвам. У мяне захавался зводка па стане на 1 верасня 1990-га, яна сведчыць, што з асабістых падсобных гаспадарак ужо было закуплена 10 тысяч 900 тон малака, што складала 120% да аналагічнага перыяду папярэдняга года. Значыць, яе энергіяй стваралася і эфектыўна дзейнічала дзейсная сістэма падтрымкі асабістых падвор’яў вяскоўцаў. І яшчэ адна лічба: калгасы і саўгасы мелі 28 мільёнаў свабодных грошай, іх зарабілі пераважна ў жывёлагадоўлі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта