Авторизация
 

Стогадовы юбілей сацыяльнай службы адзначылі ў Міёрах

 Атмасфера дабрыні і творчасці запаўняла раённы Дом культуры ў пятніцу, 18 студзеня. Стогадовы юбілей сваёй службы адзначылі людзі, чый прафесійны шлях — міласэрнасць. 

РАБОТНІКІ сацыяльнай службы прывыклі клапаціцца пра іншых. На святочнай урачыстасці самі аказаліся ў цэнтры ўвагі. Добрыя словы і песні, шчырыя віншаванні і пажаданні гучалі ў іх адрас.


 Адной з самых няпростых прафесій, якая заўжды будзе запатрабаванай, назваў справу сацработнікаў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Падзякаваў за працу ветэранам службы і цяперашнім супрацоўнікам. Да віншаванняў — пачэсныя ўзнагароды. Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны заслугі намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірыны Івановай, сацыяльнага работніка Аляксандра Крука, ветэрана працы Валянціны Астукевіч. Удзячнасць старшыня райвыканкама аб’явіў сацыяльнаму работніку Таццяне Малыш, сядзелцы Галіне Фаламеевай, загадчыцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Але Федарэц.
 З прыемным хваляваннем віншавала былых калег старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, у мінулым — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Адзначыла, што сацыяльную службу раёна вызначае кадравая стабільнасць. Калі сюды прыходзіць чалавек з добрым сэрцам, то застаецца надоўга. Пажадала ўсім здароўя і ўвагі ад блізкіх. Уручыла ганаровую грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дырэктару ТЦСАН Алене Шамёнак. Узнагароды раённага Савета дэпутатаў атрымалі загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН Людміла Астукевіч, загадчык аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных зносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ігар Швец.


 З ДАКЛАДАМ пра дзейнасць сацыяльнай службы раёна выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вячаслаў Бялько. Завяршыў прамову віншаваннем і прадоўжыў цырымонію ўзнагароджвання.


Уручыў Ганаровыя граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама галоўным спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага райвыканкама Алене Якаўлевай і Руслану Карпуцю, супрацоўнікам тэрытарыяльнага цэнтра — намесніку дырэктара Ліліяне Батарчук, галоўнаму бухгалтару Алене Захарэнь, загадчыцы аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Наталлі Кураш, спецыялісту па кадрах Юліі Шчэпінавай, сацыяльнаму работніку Алене Астукевіч. Удзячнасці аб’яўлены галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Андрэю Рынкевічу, вадзіцелю ТЦСАН Мікалаю Кукуцю, інспектару па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Таццяне Валеўка, сацыяльнаму работніку Валянціне Плоскай, малодшай медсястры аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Надзеі Пучкоўскай, бухгалтару тэрытарыяльнага цэнтра Вользе Рачыцкай, кіраўніку гуртка Алене Плехтан.


 У сацыяльнай службы раёна шмат сяброў. Яны не прамінулі магчымасці павіншаваць з круглай датай. З падарункамі і добрымі словамі завіталі на свята старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур і кіраўнік райарганізацыі ГА “Беларускі Фонд міру” Ала Смерцьева. Творчае віншаванне-прывітанне падрыхтаваў клуб “Бажэна”.


У ЗАЛЕ не сціхалі песні і апладысменты. З музычнымі падарункамі завіталі Сафія Шук, Саша Пашкоўская, Ігар Мятла, Ала Цурыкава, Аляксей Астукевіч, Дар’я Шук, Валянціна Пундзіс, “Дзісенчукі”, “Бэмс”. Спявалі пра тое, што блізка сацработнікам: дабрыню, міласэрнасць, любоў. Гледачы не хавалі сімпатый падчас выступлення дуэта Ядвігі Ганебнай і Людмілы Тарубаравай, чытальніка Алены Окуневай з Дзісны. Дарэчы, гэтыя выступоўцы — актывісткі ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання. Юныя ўдзельніцы тэатра авангарднай моды “Говорящие модели” выступілі з паказам вязаных шаляў, якія ствараюць міярчанкі, што наведваюць тэрытарыяльны цэнтр. Яркім і запамінальным атрымаўся нумар работнікаў ТЦСАН з салісткай Ганнай Зоркай. “Если выбрал ты соцзащиты путь — милосердным будь”, — гучала са сцэны. А пасля артысты спусціліся ў зал і падарылі гледачам шары-сэрцы.


Завяршыла святочны канцэрт песня “Ангелы добра” ў выкананні Яўгеніі Шук. Кампазіцыю выбралі невыпадкова. 

ДАРЭЧЫ
У фае гасцей свята затрымлівала творчая выстава. Кераміка, вязанне, вышыўка атласнымі стужкамі, плеценыя вырабы — гэтыя віды творчасці паспяхова засвоілі падапечныя тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта