Авторизация
 

Панцялей Матыленак і яго 85-гадовы рубеж

 Сёлетні студзень аказаўся “ўраджайным” на юбілеі людзей, якія пакінулі прыкметны след у развіцці вытворчасці ці грамадскіх справах. Па большасці іх аб’ядноўвае імкненне пастаянна вучыцца, старанна працаваць, актыўна адгукацца на патрэбы іншых. Усім гэтым якасцям адпавядае ўраджэнец вёскі Сушкі, а цяпер жыхар райцэнтра Панцялей МАТЫЛЕНАК, які толькі што пераступіў 85-гадовы жыццёвы рубеж. Мяне ж зацікавіла, чаму ён адзін з гэтага населенага пункта Матыленак, калі ўсе астатнія — Матэленкі?

Аказваецца, так “падправіў” прозвішча свайго вучня тагачасны дырэктар Чэраскай сямігодкі Уладзімір Казачонак, сцвярджаючы, што яно паходзіць ад слова матыль. Са школьнага журнала такое напісанне “перакачавала” ва ўсе астатнія дакументы.


Здавалася, быць вясковаму хлопцу патомным калгаснікам, ды надта хацеў вучыцца. А таму дадаткова хадзіў, пераважна пешшу ці ездзіў на веласіпедзе, у вячэрнюю школу рабочай моладзі ў Міёры, да якой было не менш за шэсць-сем кіламетраў. Там адолеў яшчэ два класы.
Служыць у арміі пачаў у зенітна-пражэктарным палку, прадоўжыў у авіяцыйным. Што было агульным, як толькі ў штабах даведваліся пра яго каліграфічны почырк і добрую граматнасць (салдат з сярэдняй адукацыяй яшчэ было няшмат, а ў яго — дзевяць класаў), прыцягвалі да афармлення дакументацыі. Такая дадатковая нагрузка (па пасадзе быў старшым аружэйным майстрам) выхавала ўседлівасць, акуратнасць, уменне працаваць з дакументамі, што спатрэбілася пасля. У прыватнасці, як вярнуўся дадому, заняў пасаду сакратара Чэраскага сельскага Савета. Калі праз год яго ўзбуйнілі, працаваў у Якубаўшчынскім начальнікам ваенна-ўліковага стала. З сакратаром гэтага сельсавета Верай Вайсковіч быў і раней знаёмы, цяпер адносіны сталі зусім блізкімі. Згулялі вяселле. Пачалі ездзіць з Сушкоў на работу ўдваіх на кані, а летам на веласіпедах.


Сямейнае жыццё, асабістая гаспадарка з гадаванцамі, якую тады трымалі літаральна ўсе, не перашкаджалі вучобе. Экстэрнам закончыў сярэднюю школу ў Друі, гэты старажытны населены пункт тады ўваходзіў у склад Міёрскага раёна. Завочна паступіў у Мінскі фінансавы тэхнікум. Рос па пасадзе, напачатку замяніў жонку-сакратара, затым быў абраны старшынёй Якубаўшчынскага сельскага Савета. Апавядае, што той час асабліва запомніўся зборам падаткаў, разам з фінінспектарам хадзіў па вёсках, наведваў кожную хату, а калгаснікі жылі бедна, за працадні атрымлівалі капейкі…


 Як толькі з’явілася магчымасць, стаў інспектарам дзярждаходаў райфінінспекцыі. Цяпер патрабавалася кантраляваць налічэнні ў бюджэт у розных арганізацыях і прадпрыемствах, выкарыстанне бюджэтных сродкаў. А гэта пастаянныя рэвізіі ў сваім і суседніх раёнах. Між тым паступіў завочна ў філіял Маскоўскага фінансава-эканамічнага інстытута ў Смаленску, нарадзілася дачка. У райфінінспекцыі стаў старшым эканамістам па сельскай гаспадарцы, а затым і зусім кантралёрам-рэвізорам КРУ. Упэўнены, што гэтае кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне да гэтага часу сніцца ўсім кіраўнікам і бухгалтарскім работнікам, якія з ім сутыкаліся. Там працавалі высокапрафесійныя спецыялісты, якія добра разбіраліся ў фінансава-бухгалтарскіх справах і заканадаўстве, схаваць парушэнні ад іх было практычна немагчыма. Такім жа работнікам з’яўляўся і Панцялей Уладзіміравіч — адукаваным, патрабавальным.


Ён і цяпер узгадвае, як праводзіў у 1974 годзе рэвізію ў гаспадарча-разліковым участку ў Браславе, дзе выявілі шматлікія фінансавыя парушэнні. Яна заняла шмат часу, але была выканана на такім прафесійным узроўні, што яе называў узорнай нават Міністр фінансаў СССР. Адпаведна атрымліваў узнагароды, да гэтага часу захаваўся каштоўны падарунак ад Мінфіна — імянная электрабрытва. Яна даўно не выкарыстоўваецца па прызначэнні, але дарагая як памяць.


Рэгулярнымі сталі граматы і прэміі, калі на працягу пяцігоддзя загадваў цэнтральнай раённай ашчаднай касай №6488, папярэдніцай цяперашняга Беларусбанка. Установа пастаянна выконвала і перавыконвала планы.


Апошнім афіцыйным месцам працы для Панцялея Уладзіміравіча стала пасада юрыста спецаб’яднання “Сельгасхімія”. Работа больш спакойная і запомнілася не даволі рэдкімі высвятленнямі адносін з пастаўшчыкамі, а зусім іншым. Гэта быў канец 80-х-пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Развал вялікай дзяржавы суправаджаўся страшэнным дэфіцытам літаральна на ўсё. Талоны нават на тавары штодзённага ўжытку размяркоўваў прафкам, які ўзначальваў Панцялей Матыленак. І тут варта нагадаць, што гэта не адзіная яго грамадская нагрузка. У маладосці з’яўляўся актывістам камсамолу, нават быў абраны членам райкама ЛКСМБ. Выконваў абавязкі дэпутата Чэраскага, а затым Якубаўшчынскага і раённага Саветаў. На працягу дзесяцігоддзя ўзначальваў прафсаюзную арганізацыю калектыву райфінаддзела і інспекцыі дзяржстраху. Яшчэ 10 гадоў яго выбіралі сакратаром пярвічнай партыйнай арганізацыі дзяржбанка, у якой на ўліку таксама знаходзіліся камуністы ашчаднай касы, райфінаддзела і дзяржстраху. Як пастаянны член раённага камітэта народнага кантролю, спраўляўся з яго даручэннямі. Быў пазаштатным супрацоўнікам міліцыі, яго веды і пазнанні патрабаваліся аддзелу па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці. Пэўны час выкладаў у школе марксізму-ленінізму ў “Сельгасхіміі”.


На заслужаным адпачынку Панцялей Уладзіміравіч з 1994 года. Кола яго інтарэсаў і спраў зараз абмяжоўваецца дамашнімі клопатамі. Але і іх паболела, бо ў 2017-м праводзіў у апошні шлях сваю верную спадарожніцу Веру Мікалаеўну, з якой пражыў у міры і згодзе 57 гадоў. Жонку забрала нечаканая і невылечная хвароба. Дзякуе за падтрымку дачцэ. Радуецца, што зяць надаў другое жыццё бацькоўскай хаце і сядзібе ў Сушках. Сам ветэран штодзень займаецца звычайным і звыклым — ацяпленнем кватэры, у якой жыве 40 гадоў, утрыманнем маленькага куратніка і расчысткай снегу ад парога. Вясной чакае са службы ў войску адзінага ўнука. Яму ж, напэўна, на час уладкавання спатрэбіцца падтрымка дзядулі.


На развітанне цікаўлюся ў Панцялея Уладзіміравіча, што яго падтрымлівала ў жыцці. У адказ чую — надзейны сямейны тыл, адказная работа, якой патрабавалася адпавядаць, і адсутнасць шкодных звычак. 

Панцялей Уладзіміравіч Матыленак узнагароджаны Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў. Яе 15 студзеня ўручыла ветэрану старшыня раённага Савета Марыя Баніфатава. Віншаванні і сувенір ад ветэранскай арганізацыі прыпаднесла Зоя Родзіна — адказны сакратар і член прэзідыума грамадскага аб’яднання.

Фота аўтара і з

сямейнага архіва

П. У. Матыленка.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта