Авторизация
 

Анатоль КУДРАШОЎ узнагароджаны Ганаровай граматай і перакрочыў рубеж у 60 год

 Старшыня Мікалаёўскага сельскага Савета дэпутатаў Анатоль КУДРАШОЎ узнагароджаны Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за плённую працу, добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Так адзначана “круглая” дата ў яго жыцці — 60-годдзе.

Анатоль Іванавіч пачынаў працоўны шлях трактарыстам на Пскоўшчыне. Пасля службы ў арміі закончыў Вялікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут. Дыпламаваным спецыялістам прыехаў на Міёршчыну, на радзіму жонкі. Працяглы час працаваў намеснікам старшыні калгаса “Запаветы Леніна” і намеснікам дырэктара СВК “Мікалаёўскі” па жывёлагадоўлі. Потым узначальваў гаспадарку. І ўжо другое скліканне на сельсавецкай рабоце.


Восьмага студзеня ўручыла ўзнагароду Анатолю Іванавічу і выказала найлепшыя пажаданні старшыня раённага Савета Марыя Баніфатава. Да віншаванняў далучыўся начальнік аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Вячаслаў Бялько, ён прыпаднёс імянінніку каштоўны падарунак. На невялікай і ў пэўнай меры імправізаванай урачыстасці калег прадстаўлялі старшыні суседніх Завуццеўскага і Язненскага сельскіх Саветаў Аляксандр Качан і Валянціна Фядзьковіч. Ім таксама ёсць што пажадаць юбіляру, зыходзячы з уласнага жыццёвага і працоўнага вопыту.

Карэспандэнт раённай газеты пацікавіўся ў Анатоля Іванавіча пра справы на падведамнай яму тэрыторыі.
— У сельсавеце выкананы ў асноўным усе сацыяльныя стандарты, — запэўніў старшыня. — Аднак лічу гэта толькі мінімумам неабходнага, наперадзе ў дэпутатаў, гаспадарчых і іншых кіраўнікоў, старэйшын, актыву вялікі фронт работ па паляпшэнні задавальнення патрэб насельніцтва.


Што да бытавых паслуг, іх аказвае Мікалаёўскі комплексна-прыёмны пункт пастаянна ў аграгарадку, на рэгулярных выездах у буйнейшыя населеныя пункты Шарагі і Сіцькова, па заяўках — у іншыя. Добрым попытам карыстаюцца швейныя вырабы, найперш — пасцельная бялізна, што садзейнічае выкананню агульнага задання. Аднак з 11 відаў плана выконваюцца пакуль толькі пяць. З-за гэтага адставанне па аб’ёмным паказчыку ў разліку на аднаго сельскага жыхара.


Напярэдадні Новага года адбылося перападпарадкаванне мясцовых магазінаў, цяпер пра іх клапоціцца Ушацкае райспажыўтаварыства. Разлічваю, што не будзе ранейшых перабояў з забеспячэннем пакупнікоў самым неабходным. Ва ўсіх трох прадпрыемствах гандлю працуюць адказныя спецыялісты, яны фарміруюць заяўкі, імкнуцца выконваць заданні і просьбы насельніцтва. Накіроўваю іх на захаванне асартыментнага пераліку, павелічэнне аб’ёмаў закупу прадукцыі асабістых падсобных гаспадарак, другаснай сыравіны. А таксама падтрыманне належнага санітарнага парадку ў памяшканнях магазінаў і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол іх.


У сельсавеце 987 жыхароў, іх колькасць памяншаецца, але ўжо не так імкліва. Летась, напрыклад, больш сяльчан нарадзілася, чым у 2017-м, і менш памерла. У нас цяпер 117 дзяцей і падлеткаў і 303 непрацаздольныя. Асноўная частка працаздольных, а гэта 196 чалавек, занята ў ААТ “Мікалаёўскі”.


Мінулы сельскагаспадарчы год для сельгаспрадпрыемства выдаўся не самым лепшым. На ўраджайнасць зерневых і кармавых культур паўплывала засуха. Сказалася яна і на жывёлагадоўлі. Аднак, лічу, вытворчы патэнцыял гаспадаркі захаваны. Асабліва адзначу рост заробку работнікаў.


Насельніцтва прадавала дзяржаве прадукцыю сваіх падсобных гаспадарак. Лепшымі малаказдатчыкамі сталі Ірына Шымуковіч, Уладзімір Глебка і Аляксандр Атміновіч з Сіцькова, кожны рэалізаваў звыш 11 тон сырадою, крыху менш — Станіслаў Кумішча з Мікалаёва. У той жа час кароў на ўласных падвор’ях сяльчан менее. Здараецца, малако не прымаюць, бо не ахалоджана, несвоечасова аплачваюць. Аднак гэтыя пытанні вырашальныя, імі неадкладна займаемся. Заслонай супраць рэалізацыі прадукцыі з утрыманнем інгібіруючых рэчываў стала ўвядзенне даведкі сельсавета, што карова антыбіётыкамі не лячылася.


Скарачаецца колькасць зямель у асабістых падсобных гаспадарках (за 2018 год часткова ці поўнасцю ад участкаў адмовіліся 13 гаспадароў, а гэта 5,75 га). Адначасова пашыраецца севаабарот асабістых участкаў на палях ААТ “Мікалаёўскі”. Цяпер гэтай магчымасцю карыстаюцца 34 чалавекі, якія перадалі гаспадарцы 17,98 га. Тое, што ў насельніцтва засталося, дапамагаюць апрацоўваць 20 асабістых трактараў і 36 коней. Выдзяляе вяскоўцам тэхніку ў час пасяўной і ўборачнай сельгаспрадпрыемства.


Важны ўчастак агульнай работы—добраўпарадкаванне.
— Гэта справа агульная. Наводзім парадак на зямлі, на аб’ектах сацкультбыту і ў населеных пунктах пры актыўнай падтрымцы дэпутатаў, старэйшын, пры кантролі работнікаў санітарнай службы раёна. Сяльчане своечасова рэагуюць на заўвагі і папярэджанні, тым не менш давялося накіраваць 36 прадпісанняў. Увогуле летась устаноўлена 0,6 кіламетра новых агародж, 1,5 км адрамантавана, 0,8 — пафарбавана. Абкошвалася 10,3 га ля сядзіб, уздоўж дарог, у парках. Знесена 12 аварыйных дрэў. У тым дапамагалі ААТ “Мікалаёўскі”, лясгас, цэнтр занятасці. Сумесна з настаўнікамі і вучнямі, культ- работнікамі падтрымлівалі ў належным стане помнікі і абеліскі. У святочныя дні да іх ускладалі вянкі, праводзілі мітынгі.


Як і ў папярэднія гады, наводзілі парадак на могілках. Там устаноўлены кантэйнеры для збору смецця. Хаця туды трапляе далёка не ўсё. Актуальнай застаецца праблема абыходжання з бытавымі адходамі, бо ў сельсавеце застаўся ўсяго адзін міні-палігон УП ЖКГ, узнікаюць пытанні па аплаце за вываз смецця.


Зроблена нямала, але недастаткова. Асабліва патрабуюць увагі вытворчыя аб’екты — фермы, склады, майстэрні. Мару пра тое, каб кожная вясковая сядзіба стала дагледжанай, прыгожай, камфортнай.


Якія задачы ставіце перад сабой і актывам на 2019 год?
— Многія з іх вызначаны на дзяржаўным узроўні: будзем ажыццяўляць задачы Года малой радзімы, рыхтавацца да гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да іншых юбілейных падзей і дат. Па гэтых і іншых пытаннях супрацоўнічаем з культустановамі і педкалектывам Сіцькоўскай школы, са сваімі задачамі спраўляюцца паштовыя работнікі. Не ўпускаем з поля зроку клопат пра састарэлых, асабліва адзінокіх, інвалідаў. Пастаянная ўвага да шматдзетных, няпоўных і нядобранадзейных сем’яў, наогул да ўмацавання сямейных адносін. На жаль, здараецца, што працаздольныя не жадаюць працаваць, а дарослыя дзеці не падтрымліваюць бацькоў-пенсіянераў. Непакояць негатыўныя праяўленні ў падлеткавым асяроддзі, п’янства і антыграмадскія паводзіны сярод дарослых. Трэба вырашаць пытанні пустуючых будынкаў.


Работа па паляпшэнні ўмоў жыцця нашых грамадзян — пастаянная і несканчоная.
— Жадаю ў ёй поспеху.

Фота аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта