Авторизация
 

Адзначае юбілей Ганна ЧАПУЛЁНАК

 На першым тыдні новага года афіцыйна адзначае юбілей Ганна ЧАПУЛЁНАК. Яе мы ведаем як шматгадовага кіраўніка раённай племянной станцыі. Невыпадкова ўжыў слова “афіцыйна”. Па сцвярджэнні маці, дзяўчынка нарадзілася ў вёсцы Чыжаўшчына, што непадалёку ад Дзеверак, на Каляды. Рэгістравалі адразу некалькіх немаўлятак у Новапагосцкім сельсавеце крыху пазней. Нешта пераблыталі, і адпаведны запіс з’явіўся толькі пятага студзеня  1949-га. Цяпер гэта ўспрымаецца з гумарам, як падстава падоўжыць святкаванне юбілею. 

Дыплом заатэхніка Ганна Нікадзімаўна атрымала ў Лужаснянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, куды паступіла пасля Новапагосцкай СШ. Пазней дапоўніла яго дыпломам зоаінжынера ад Віцебскага ветінстытута.


Па размеркаванні ў 1972-ім пачала працаваць па спецыяльнасці, але з селекцыйным ухілам на базе райплемстанцыі ў Дубашынскім Двары. На той час гэта была салідная ўстанова, дзе заняты не менш за чатыры дзясяткі чалавек. Адміністрацыйны будынак з добра абсталяванымі лабараторыямі, жывёлагадоўчыя памяшканні, вялікія гаражы і іншыя пабудовы акружалі вялікія дрэвы — рэшткі панскага парку. Калектыў пад кіраўніцтвам дырэктара Анатоля Ануфрыевіча Радкевіча працаваў не толькі на жывёлагадоўлю Міёршчыны. Станцыя забяспечвала спермай для штучнага асемянення БРЖ фермы Шаркаўшчынскага раёна. Для гэтай мэты ўтрымлівалі трыццаць пародных быкоў-вытворцаў. Невыпадкова ўстанову апекаваў галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі Леанід Уладзіміравіч Рабцаў, які трымаў на асаблівым кантролі пытанні ўзнаўлення статка.


Неўзабаве шчырую ў працы і адказную ў пытаннях тэхналогіі Ганну Нікадзімаўну прызначылі загадчыкам лабараторыі па ўзяцці спермы. Яе настаўніцай стала Ларыса Паўлаўна Карвацкая. Вучыцца было чаму, бо абавязкі спецыфічныя. Рабочы дзень пачынаўся гадзіны ў чатыры раніцы, каб паспець падрыхтаваць растворы для дастаўкі на фермы двух раёнаў. Такі рэжым стаў звычайным на доўгія адзінаццаць гадоў.
Наступны этап пачаўся ў 1983-м, калі прызначылі дырэктарам райплемстанцыі. Нібы стала лягчэй калектыву, бо сперму пачалі прывозіць з Віцебска замарожанай. Затое патрабаваўся пераход на новую тэхналогію яе выкарыстання, а значыць — зноў падрыхтоўка і перападрыхтоўка кадраў. Адначасова сталі пераводзіць калгасныя фермы з буралатвійскага на чорнапярэсты дойны статак. Неймаверна вырасла нагрузка не толькі на заатэхніка-селекцыянера Зінаіду Паладзьеўну Дзегіль. Цяжка, напрыклад, давалася “перабудова” ў жывёлагадоўлі калгасу “Маладая гвардыя”, дзе былі толькі чыстапародныя высокапрадуктыўныя буралатвійскія каровы. Як ад іх адмовіцца, калі гэта патрабавала фінансавых выдаткаў, часу і намаганняў з невядомым вынікам.


Міёрскі раён ужо меў стабільную рэпутацыю перадавога ў пытаннях узнаўлення статка, стварэння высокапрадуктыўных гуртоў. Адначасова з развядзеннем чорнапярэстага пагалоўя, якое завозілі з Ленінградскай вобласці, Латвіі і Літвы, прадавалі буралатвійскі маладняк у Арменію, Грузію, Азербайджан.


Тэхналогіі ў жывёлагадоўлі — не нешта застылае. Калі ў большасці гаспадарак падрыхтавалі ўласных тэхнікаў-асемянатараў, Ганне Нікадзімаўне давялося займацца лёсам кааператыва па штучным асемяненні, патрэба ў якім у сярэдзіне 90-х гадоў адпала. А там працавалі высокакваліфікаваныя ўрачы-гінеколагі, якія па некалькіх маршрутах двойчы на дні наведвалі амаль усе фермы калгасаў і саўгасаў раёна. Такі ж ненармаваны рабочы дзень, поўны клопатаў пра ўзнаўленне, утрыманне, кармленне, іншыя фактары павышэння прадуктыўнасці грамадскай жывёлагадоўлі, быў і ў дырэктара.


21 год узначальвала Ганна Нікадзімаўна надта клопатную службу, усяго аддала племянной справе на Міёршчыне 32 гады. Сцвярджае, што годна прайсці нялёгкі жыццёвы шлях дапамаглі калегі — прафесіяналы сваёй справы. У іх ліку заатэхнікі-селекцыянеры Валянціна Найдзёнак, Ірына Смірнова і іншыя. Нямала вопытных спецыялістаў працавала ў гаспадарках, другое месца ў вобласці займаў Алег Катовіч з кааператыва па штучным асемяненні сельгасжывёлы, а Уладзімір Пінчук з “Парыжскай камуны” лідзіраваў у рэспубліцы. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота з асабістага архіва  Г.ЧАПУЛЁНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта