Авторизация
 

Міярчанцы Галіне МАЦУР споўнілася 95 год

 Міярчанцы Галіне Паўлаўне МАЦУР 17 лістапада споўнілася 95 год. З саліднай датай доўгажыхарку павіншавалі малодшая сястра Зінаіда Паўлаўна і пляменніца Ганна з Дворнага Сяла, сяброўкі з Міёр, суседзі. Дапамагла прыгатаваць святочны стол сацыяльны работнік Дана Тычко. Яна і расказала пра юбілей сваёй падапечнай.

— Шмат чаго рабіць умела. І з сякерай, і з плугам, і з касой ведала, як абыходзіцца, — прыгадвае Галіна Паўлаўна. — Цяпер ужо сілы не тыя.


НА САМААДЧУВАННЕ доўгажыхарка не скардзіцца. Толькі дрэнна бачыць і чуе. Таму пасрэднікам у нашай размове выступае сацработнік. Гучна паўтарае на вуха сваёй падапечнай пытанні.


— Галіну Паўлаўну даглядаю чацвёрты год. Штодня прыходжу да яе раніцай. У печы распалю, у хаце прыбяруся, за прадуктамі ў магазін схаджу, есці прыгатую, — расказвае Дана. — З падапечнай мне пашчасціла. Чалавек яна мудры, добры, чулы. У яе не бывае дрэннага настрою. Можа быць, сакрэт доўгажыхарства ў дабрыні і веры ў Бога.


Свой дзень сталая жанчына пачынае і заканчвае малітвамі. Ведае іх на памяць. Часам напявае царкоўныя спевы. Пакуль магла, кожную нядзелю наведвала храм у Міёрах. Дарэчы, матэрыяльна і на справе дапамагала ў яго будаўніцтве ў пачатку 90-х.
— На танцы не хадзіла, а службы ў царкве не прапускала, — заўважае яна.


ЗА ДОЎГАЕ жыццё шмат зведаць давялося.
— Родам я з вёскі Вялікая Кавалеўшчына, — расказвае субяседніца. — Нас пяцёра ў бацькоў было. У вайну дом немцы спалілі. Тата з фронту не вярнуўся. Маці перажывала, плакала. Яе не стала ў 47-м. З сёстрамі жылі. У іх пасля сем’і з’явіліся. І ў мяне жаніхі былі, але замуж не хацела. Працавала ў калгасе паляводам. Затым пераехала ў Міёры і ўладкавалася на ільнозавод.


Дом у райцэнтры, дзе жыве і цяпер, Галіна Паўлаўна ў прамым сэнсе будавала сваімі рукамі. Дапамагаў брат. Трымала хатнюю жывёлу і птушку, садзіла агарод. Цяпер ля хаты некалькі градачак з клубніцамі і невялікая клумба. Кветкі даглядае сама.


ДНІ праводзіць дома. Чакае сацыяльнага работніка, якая стала родным чалавекам. Часам сходзіць у госці да сяброўкі непадалёку. Па суботах парыцца ў лазні. Раней сама венікі нарыхтоўвала.


— Вяжуць венікі паміж Янам і Пятром (з 7 да 12 ліпеня). Трэба сарваць бярозавую лісцінку, скласці напалам і пацерці. Калі на пальцах застанецца мучністасць, добры венік з такіх галінак выйдзе, — дзеліцца вопытам доўгажыхарка.


Па словах Галіны Паўлаўны, хварэць ёй не даводзілася. Няхай і ў паважаным узросце застаюцца добрым здароўе, радасным настрой і цёплай увага родных і блізкіх людзей. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта