Глава ОАО "Дригучи" Владимир Жилинский отметил юбилей

 Дасягненні ААТ "Дрыгучы" — энцыклапедычных пазнанняў дырэктара Уладзіміра Жылінскага. Найбольш яскрава пра дзелавыя якасці кіраўніка сведчаць паказчыкі ўзначальваемай ім гаспадаркі. Калі гаварыць пра ААТ "Дрыгучы", то ў няпростым па ўмовах надвор'я 2017 годзе тут намалочана на кожным гектары пасеваў па 36,4 цэнтнера збожжавых і зернебабовых. Гэта самы вялікі ўраджай на Міёршчыне, у сярэднім па раёне забяспечана па 27,8  ц/га. Атрымалі зерня ў разліку на бала-гектар таксама больш за ўсіх — 143,7 кілаграма (па раёне — 103,1 кг).

У жывёлагадоўлі сельгаспрадпрыемства таксама мае цвёрдыя пазіцыі. Па надоі малака на карову за мінулы год, а гэта 4532 кілаграмы, "Дрыгучы" на трэцім месцы, па валавым надоі — на чацвёртым, па аб'ёме рэалізацыі — на пятым. На сярэднераённым узроўні гаспадарка знаходзіцца ў мясной жывёлагадоўлі.


Гэтыя лічбы прыводжу як аргументацыю таго факта, чаму павіншаваць дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Дрыгучы" Уладзіміра Жылінскага з юбілеем у мінулы панядзелак прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя. Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта ўручыў яму старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў з пажаданнямі далейшых поспехаў асабістых і калектыву, бо яны ў першую чаргу залежаць непасрэдна ад дзелавых якасцей кіраўніка.


 Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі канстатаваў, што дасягненні гаспадаркі — вынік энцыклапедычных пазнанняў дырэктара. Ён быў упаўнаважаны ўручыць юбіляру ўзнагароды Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, Аграрнага саюза і ТАА "Віцебскае насенняводства траў". Прадоўжыў узнагароджанне і віншаванне старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель. Падарунак з намёкам на здаровае і рэгулярнае харчаванне — мікрахвалевую печ — прыпаднеслі юбіляру падначаленыя.


Новы 2018-ы пачынаецца няпроста. Упэўнены, што пераадолець чарговыя выпрабаванні дапаможа Уладзіміру Уладзіміравічу атрыманы зарад бадзёрасці і аптымізму. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.