Авторизация
 

Сувязная 4-й Беларускай партызанскай брыгады Глафіра Качан адзначыла юбілей

 Мінулыя гады не сцёрлі з памяці Глафіры Васільеўны Качан яркія старонкі барацьбы з ворагам, падрабязнасці партызанскага быту, баёў і паходаў. 15 студзеня 95-годдзе адзначыла актыўная ўдзельніца падпольнага камсамольскага руху і партызанскага супраціўлення захопнікам у гады Вялікай Айчыннай вайны на Міёршчыне Глафіра Васільеўна Качан. З юбілейнай датай яе павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Пажадала заставацца такой жа аптымістычнай, адкрытай для зносін з цяперашняй моладдзю. Уручыла ветэрану Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта.

За плячыма ветэрана цяжкі шлях, мноства выпрабаванняў, што звязаны з вялікай рызыкай для жыцця. Аднак у суровыя гады яны не зламілі ў барацьбе з ворагам камсамолку-патрыётку.


Падзякаваў Глафіры Васільеўне за тое, што ў час сустрэч, выступленняў у СМІ па-ранейшаму даносіць праўду жыцця да моладзі і дарослых, кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. Ён прыйшоў да былой падпольшчыцы з прывітальным адрасам і сувенірамі ад калег. Да пажаданняў здароўя далучыўся раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак і прыпаднёс юбілярцы кветкі.


Сапраўды, у такім паважаным узросце здароўе цэніцца больш за ўсё. Толькі мінулыя гады не сцёрлі з памяці Глафіры Васільеўны незабыўныя старонкі барацьбы з ворагам, падрабязнасці партызанскага быту, баёў і паходаў. Ва ўспамінах яна дакладная і пунктуальная. Гэта яшчэ раз пацвердзіла размова гасцей з гаспадыняй за кубачкам гарбаты.


 Варта нагадаць, што Глафіра Васільеўна ўваходзіла ў склад адной з першых на тагачаснай Дзісеншчыне падпольных камсамольскіх арганізацый, якая ўтварылася ў Мікалаёўскім сельсавеце ў жніўні 1941 года. Яе двойчы арыштоўвалі і жорстка дапытвалі. Вясной 1943-га стала сувязной партызанскага атрада "Кастрычнік", а потым—сувязной і разведчыцай 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Разам з іншай моладдзю шукала для лясных салдат зброю, удзельнічала ў баях, хадзіла ў разведку ў населеныя пункты з варожымі гарнізонамі, што не менш небяспечна. Па яе дадзеных праведзена некалькі ўдалых баявых аперацый, у тым ліку дыверсія непасрэдна ў Дзісне. Глафіра Васільеўна цудам ацалела ў час апошняй нямецкай карнай экспедыцыі, што пачалася ў маі 1944-га. Яе спецыяльна шукалі, выратаваў падрыхтаваны партызанамі дакумент на іншае прозвішча. Аднак потым ёй у поўнай меры давялося пазнаць няволю ў гітлераўскіх канцлагерах.


Глафіру Васільеўну Качан з поўным правам можна называць падпольшчыцай, сувязной, партызанкай. Аднак сама пра сябе яна кажа—была агентурнай разведчыцай.

На здымку: Здымак на памяць у дзень юбілею—Глафіра Васільеўна з унучкамі Аленай і Аксанай, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, старшыня раённага Савета ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур і раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта