Авторизация
 

Камісіі па справах непаўналетніх споўнілася 100 год

 У пачатку мінулага стагоддзя з-за маштабных сацыяльных хваляванняў  з'явілася шмат дзяцей-беспрытульнікаў. Тады і вырашылі стварыць спецыяльныя органы, якія б займаліся праблемамі непаўналетніх і выступалі арганізатарам прафілактычнай работы. Згодна з Дэкрэтам Савета Народных Камісарыятаў ад 14 студзеня 1918 года, была зацверджана камісія па справах непаўналетніх.

Якія задачы вырашае камісія па справах непаўналетніх (КСН) сёння, як арганізавана яе дзейнасць, чыімі намаганнямі ствараюцца вынікі. Расказвае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Міёрскага райвыканкама Сафія ЦЫРКІНА.
— У складзе КСН прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму; ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; унутраных спраў; па надзвычайных сітуацыях, цэнтральнай раённай бальніцы, сацыяльна-педагагічнага цэнтра; упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама грамадскіх аб'яднанняў "БРСМ" і "Белая Русь". Усяго трынаццаць чалавек. Узначальвае камісію намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак.


Якія функцыі ўскладзены на камісію па справах непаўналетніх?
— Перш-наперш камісія каардынуе дзейнасць органаў, устаноў і арганізацый, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці, правапарушэнняў сярод непаўналетніх, абараняе іх законныя правы і інтарэсы. Выяўляе і ліквідуе прычыны сямейнай нядобранадзейнасці.
На пасяджэннях разглядаем пытанні па стане злачыннасці і правапарушэнняў у раёне, прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці ва ўстановах адукацыі і на тэрыторыях сельсаветаў. Кантралюем занятасць дзяцей і падлеткаў, працуем з непаўналетнімі, што ўхіляюцца ад вучобы і працаўладкавання. Разглядаем матэрыялы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў.


Ахарактарызуйце стан злачыннасці сярод непаўналетніх у Міёрскім раёне.
—На жаль, праводзімая работа не дазволіла стабілізаваць крымінагенную абстаноўку ў падлеткавым асяродку. Узровень дзіцячай злачыннасці вырас. Закон парушылі восем падлеткаў. Самае распаўсюджанае злачынства — крадзеж.
Трэба ўлічваць, што нягледзячы на работу суб'ектаў прафілактыкі, асноўная роля ў выхаванні належыць бацькам. Слабы кантроль з іх боку і незанятасць дзяцей у вольны час становяцца прычынамі правапарушэнняў і злачынстваў.


За якія правапарушэнні прыцягваюць да адказнасці падлеткаў і іх бацькоў?
— Найбольш распаўсюджанае і сур'ёзнае па наступствах—распіццё спіртных напояў ці піва або знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. У мінулым годзе разгледзелі 18 такіх матэрыялаў у адносінах да 17 падлеткаў. Згодна з заканадаўствам, усе непаўналетнія пасля падобнага правапарушэння трапляюць пад увагу ўрача-нарколага. Ігнаруе моладзь правілы дарожнага руху. За 2017 год разгледзелі 20 пратаколаў, складзеных супрацоўнікамі ДАІ. Да адміністрацыйнай адказнасці за супрацьпраўныя ўчынкі сваіх дзяцей прыцягнута 25 бацькоў.


З падлеткамі, якім за дзесяць год, праводзяць індывідуальна-прафілактычную работу супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх. Работа камісіі — гэта не толькі пасяджэнні?
— Працуем з сем'ямі, дзе бацькі вядуць амаральны лад жыцця, злоўжываюць спіртным, скандаляць, не аплочваюць камунальныя паслугі і не прытрымліваюцца санітарных норм. Такім чынам не выконваюць бацькоўскія абавязкі і ствараюць нядобрана-дзейныя ўмовы для дзяцей. Па стане на 1 сту-дзеня, у нашым раёне ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца 129 дзяцей з 61 сям'і. Гэтыя сем'і на пастаянным кантролі, іх наведваюць па месцы жыхарства падчас прафілактычных акцый.


У выключных выпадках камісія адбірае дзяцей з сям'і і прызнае, што яны маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Бацькам даецца шэсць месяцаў на выпраўленне. Калі за гэты час яны ўладкоўваюцца на працу, лечацца ад алкагалізму, ствараюць належныя ўмовы дома, то дзяцей вяртаюць у сям'ю. У мінулым годзе адабралі дзесяць дзяцей з пяці сем'яў. Сем вярнуліся дадому. Тату і маму аднаго з дзяцей пазбавілі бацькоўскіх правоў.


Юбілей КСН — нагода прыгадаць тых, хто прысвяціў гэтай справе нямала год і хто працягвае няпростую работу цяпер.
—Сучасную сістэму па папярэджанні сацыяльнага сіроцтва з прыняццем Дэкрэта №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях" стварылі былая старшыня КСН Марыя Баніфатава і яе намеснік Вольга Чапулёнак. Асобна трэба адзначыць былога намесніка старшыні КСН Ніну Федуковіч, якая адпрацавала на гэтай пасадзе трынаццаць год. Доўгі час абараняе правы дзяцей галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Пятрова. На гэтым пасту яна змяніла Чаславу Васюцёнак. У розныя гады працавалі з падлеткамі інспектары ІСН Міёрскага РАУС Уладзімір Андруковіч, Васіль Мішута, Канстанцін Кыцеў, Аляксандр Курдутаў.
Часовы і пастаянны прытулак забяспечвалі дзецям работнікі Дзісенскага дзіцячага дома на чале з дырэктарам Тамарай Сачыўка, супрацоўнікі дзіцячага сацыяльнага прытулку разам з загадчыцай Людмілай Калачовай.

Цяпер галоўныя каардынатары работы па прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці і актыўныя члены камісіі—спецыялісты Міёрскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з кіраўніком Валянцінай Рымдзёнак.
Словы ўдзячнасці хочацца выказаць усім, хто прымае ўдзел у справе абароны інтарэсаў нашых дзяцей. У іх ліку супрацоўнікі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, пракуратуры і суда, РАУС і РАНС, старшыні сельвыканкамаў і многія іншыя.


Што пажадаеце чытачам, большасць з якіх з'яўляюцца бацькамі?
—Быць добрым прыкладам для сваіх дзяцей і заставацца аптымістамі ў любой жыццёвай сітуацыі. Дзеці — гэта наша цяперашняе. Будучым яны стануць, калі мы дапаможам ім сёння. Міру ў сем'ях, здароўя і дабрабыту!


Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта