Авторизация
 

Жыхар Новага Пагоста Раман Ляскоўскі адзначыў 70-годдзе

 Жыхар Новага Пагоста Раман Ільіч Ляскоўскі толькі што адзначыў 70-годдзе. Усё працоўнае жыццё аддаў лесу, адзначаны памятным знакам Мінлясгасу "80 год лясной гаспадарцы Рэспублікі Беларусь", у тым ліку і за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Падстаў дастаткова, каб сустрэцца з гэтым заслужаным чалавекам. Знайсці яго сінюю хату на завулку Рачным аказалася нескладана. Першае пытанне ветэрану, зразумела, "прафарыентацыйнае": як  выбраў будучую прафесію?

— Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Грыбоўшчына непадалёку ад Новага Пагоста ў Шаркаўшчынскім раёне. Мясціны ў нас лясістыя. З дзяцінства не толькі хадзіў па грыбах і ягадах, але і з музейнай стрэльбай-"пістонаўкай"на паляванне (тады з паляўнічай зброяй і арганізацыяй палявання было прасцей). Увогуле, цікавасць да лесу праяўляў, а пасля заканчэння Новапагосцкай СШ сабраліся паступаць у Полацкі лясны тэхнікум сябры-аднакласнікі з суседніх вёсак. Такая сітуацыя згуртоўвае. Гэтая навучальная ўстанова лічылася прэстыжнай, трапіць у яе было не проста, але я вучыўся добра. Атрымалася, што ўсе трое паступілі, ужо потым жыццё нас развяло.


Важна не толькі выбраць свой напрамак, але і замацавацца на ім…

— Згодны. Толькі для мяне "лясная" каляіна атрымалася надта наезджаная. Утрымацца на ёй дапамагла падтрымка многіх самаадданых работнікаў Дзісенскага лясгаса.


У Германавіцкім лясніцтве праходзіў вытворчую практыку аб'ездчыкам. Цяпер гэта майстар лесу, які займаецца аховай і абаронай насаджэнняў, адводам дзялянак, кантралюе высечкі, абмярае драўніну, займаецца пасадкамі, нарыхтоўкай насення і многім іншым. Старэйшыя таварышы дапамаглі асвоіць практычны бок справы, а не толькі замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя ў тэхнікуме.
Наперадзе была служба ў арміі. Яна на той час лічылася звычайным, што павінен прайсці кожны юнак. Прыкладам для мяне быў бацька, які вярнуўся з вайны з ордэнам Славы трэцяй ступені, даволі рэдкай для салдата ўзнагародай. Пра баявыя справы ён асабліва не расказваў, таму праз шмат гадоў цікава было прачытаць дасланую з архіва вытрымку з узнагароднага ліста. Там паведамлялася, што 30 ліпеня 1944 года радавы 199-га гвардзейскага палка Ілья Сямёнавіч Ляскоўскі пад мінамётна-кулямётным агнём першым кінуўся ў атаку на вёску Рацішкі, чым натхніў іншых воінаў. З вінтоўкі застрэліў нямецкага кулямётчыка і захапіў спраўны варожы кулямёт. Пад дружным напорам савецкіх воінаў праціўнік у паніцы адступіў.


Больш франтавых узнагарод бацька не заслужыў, бо быў паранены. Мне ж давялося трапіць у школу малодшых армейскіх спецыялістаў пад Ле-нінградам. Потым служыў сяржантам, камандзірам аддзялення падрыхтоўкі дадзеных для НУРСаў у ракетнай часці ў Германіі. Нашы некіруемыя цвёрдапаліўныя ракеты павінны былі знішчыць цэлі за дзясяткі кіламетраў наперадзе і падтрымліваць пры наступленні прарыў танкавай дывізіі. Вось калі матэматыка спатрэбілася. Патрабаванні да воінаў вялікія, дысцыпліна — жорсткая, вучэнні — пастаянныя. Калі мая машына перапраўлялася праз Эльбу на палігон па пантонным мосце, то танкі — толькі пад вадой. Тады верылася, што і да Парыжа дайшлі б!


Аднак ваенная служба не захапіла?
— Час быў не надта спакойны, мог трапіць на Кубу ці на востраў Даманскі. Больш прываблівала мірнае жыццё, таму праз два гады (тады такім стаў тэрмін службы) чакала мяне такое знаёмае Новапагосцкае лясніцтва. 18 студзеня 1971 года прызначылі майстрам лесу. Не толькі начальнікам, сапраўдным настаўнікам для мяне стаў ляснічы Сямён Сямёнавіч Ліманоўскі. Мой участак ахопліваў масівы паблізу вёсак Сабалеўшчына, Волкаўшчына, Чапукі, Святая Вада, Пілаты і некаторых іншых. З вялікім колам абавязкаў дапамагалі спраўляцца значна старэйшыя і вопытныя леснікі Іосіф Аляксандравіч Невядомскі, Анатоль Аляксандравіч Лапкоўскі, Міледзій Аляксандравіч Драба, удзельнік Вялікай Айчыннай Расціслаў Рыгоравіч Насыр, Станіслаў Іосіфавіч Бялевіч. Стараннем і адказнасцю запомніліся Ягор Іванавіч Маслякоў з Пераброддзя, Эдуард Іосіфавіч Федуковіч з Апанасёнак, Томаш Пятровіч Булгак. Нагадваю іх, бо ў 1975-м, калі завочнікам паспяхова адольваў Бранскі тэхналагічны інстытут, быў прызначаны памочнікам ляснічага, і ў мае абавязкі стала ўваходзіць падрыхтоўка лесасечнага фонду, афармленне дакументацыі ўсяго лясніцтва. Тры гады выконваў абавязкі ляснічага.

 На той час завочная вучоба была масавай з'явай, але чаму Бранскі тэхналагічны, калі падобны інстытут быў у Мінску?
— Як мне здавалася, даехаць поездам з Полацка ў Бранск не больш складана, чым у сталіцу. Ішоў прамы састаў. А там займаў даволі высокую пасаду адзін з маіх землякоў, з якім калісь разам паступаў у лясны тэхнікум: было дзе прыпыніцца на час сесіі.

У прадстаўленні да ўзнагароджання памятным нагрудным знакам Мінлясгасу адзначана—"за шматгадовую плённую працу ў сістэме лясной гаспадаркі, узорнае выкананне працоўных абавязкаў". Чым такая работа запомнілася?


— Інжынеру лясной гаспадаркі (дыплом я атрымаў у 1977-ым), ды і ўсім нашым работнікам было чым сябе праявіць. Па-першае, насельніцтву выдзялялася значна больш, чым апошнім часам, драўніны на будаўніцтва жылля, затым і дач, на паліва. Уласнымі сіламі выраблялі зрубы для садовых домікаў і на заказ для жылля. Запомнілася, што адзін з іх быў памерам 15 на 8 метраў—сапраўдны гмах.


Не толькі наша лясніцтва адпраўляла вагонамі сасновыя балансы ў Фінляндыю, фанерны краж — мэблевым прадпрыемствам "Пінскдрэў", "Мастоўдрэў" і іншым. Перад Новым годам загадзя нарыхтоўвалі да 20 тысяч ёлачак, чыгункай іх накіроўвалі ў Таганрог, Растоў-на-Доне.
Быў міжнародны попыт на насенне хваёвых дрэў. Шышкі, сабраныя ва ўсіх лясніцтвах, зімой звозілі ў спецыяльную сушылку — будынак ля Каўшэлева.


Потым абсталявалі ўласны дрэваапрацоўчы цэх непасрэдна ў Новым Пагосце. Пілавалі ў ім тарныя дошкі, выраблялі паддоны пад цэглу для Обальскага прадпрыемства. Затым заняліся непасрэдна тарай дакладных памераў, загружалі ёй штомесяц па тры фуры.
Для лясніцтва, якое з'яўлялася часткай Дзісенскай леса-паляўнічай гаспадаркі, даводзілася заданне па нарыхтоўцы дзічыны. Да 18 ласёў і 38 дзікоў на год трэба было даставіць на мясакамбінат для экспартных паставак. Гэтым займаўся пярвічны калектыў паляўнічых, асноўная частка яго — зноў жа нашы работнікі, якія мелі адпаведныя пасведчанні. І мне не раз шанцавала на трапны стрэл. Да гэтага часу ганаруся трафеямі — вялізнымі рагамі лася і ікламі дзіка-секача.


Усё гэта толькі пацвярджае, што невыпадкова Вам было прысвоена званне памочніка ляснічага першага класа. Пасведчанне №27 (для рэспублікі гэта невялікі нумар) падпісаў Міністр лясной гаспадаркі 29 жніўня 1991 года. А як на асабістым фронце?
— Ніякага фронту і не было. Нагледзеў сваю Ангеліну Аркадзьеўну ў Мурашках, куды яна, бухгалтар райфа з Браслава, прыязджала па выхадных да бацькоў. Ёй давялося памяняць і месца працы, і месца жыхарства. Разам вырасцілі дзяцей, разам старэем у асабістай хаце ў Новым Пагосце, паступова змяншаем колькасць жыўнасці на падворку.
—Шчыра віншую Вас з юбілеем і жадаю сямейнага шчасця!

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта