Авторизация
 

Самаму старэйшаму жыхару вёскі Сіцькова 90

 Самаму старэйшаму жыхару вёскі Сіцькова, непаўналетняму вязню фашызму Міхаілу Раманавічу БЕЛАЗОРЧЫКУ 2 студзеня спаўняецца 90 год.

Наш любімы і дарагі тата, дзядуля і прадзядуля прыцягвае да сябе, нібы сонейка. Побач з ім спакойна, лёгка і ўтульна.

ЦЯЖКІ і цікавы лёс выпаў Міхаілу Раманавічу. Шаснаццацігадовым хлопцам трапіў у нямецкі палон. Спачатку ў Вене заліваў столь у доме заможнай гаспадыні. Затым быў лагер у Зальцбургу з цяжкай фізічнай працай, скупым харчаваннем і халоднымі баракамі. Пасля здабываў вугаль у шахце ў Югаславіі.

ДАДОМУ вярнуўся ў першую мірную зіму. Адслужыў тры гады ў танкавым войску. Пасля арміі вывучыўся на камбайнера і механіка. Уладкаваўся ў Язненскую машынна-трактарную станцыю. Там сустрэў сваю спадарожніцу па жыцці. Вяселле з Ганнай Сцяпанаўнай згулялі 16 снежня 1958 года. Жылі ў каханні і згодзе, паважалі адно аднаго.

У ДРУЖНАЙ сям'і Белазорчыкаў выраслі трое дзяцей. Старэйшая дачка Раіса на заслужаным адпачынку. Сын Міхаіл кіруе аўтобусам Сіцькоўскай школы, Мікалай—вадзіцель у ААТ "Полацкі малочны камбінат".

ЛЮБІМЫМ заняткам да цяперашняга дня ў Міхаіла Раманавіча застаецца тэхніка. Наўрад ці знойдзецца ў сіцькоўскіх ваколіцах чалавек, якому б ён не рамантаваў машыну ці трактар. Яшчэ адно захапленне — гадзіннікі. Колькі б год яны не адлічылі, усё роўна прывядзе ў спраўны стан.

НАШ дарагі Міхаіл Раманавіч паважліва адносіцца да людзей. Заўсёды  выслухае, падбадзёрыць, дапаможа словам і справай.

З нагоды юбілею хочам сказаць:

Живи, родной наш, долго-долго

И не считай свои года.

Пусть радость, счастье и здоровье

Тебе сопутствуют всегда!

Дзеці, унукі, праўнучка.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта