Авторизация
 

Грашовых спраў майстры працуюць у Міёрскім банку

 Прафесія банкіра ў ліку самых паважаных. Да гэтых спецыялістаў мы звяртаемся кожны раз, калі трэба выканаць пэўныя грашовыя аперацыі. Многія цяпер даступны ў інфакіёску або інтэрнэт-банкінгу, але каб адкрыць уклад ці картку, атрымаць крэдыт, па-ранейшаму ідзём у банк. 

Па звычцы трымаем шлях да шкляных акенцаў, дзе ўсміхаюцца ветлівыя супрацоўніцы. Але не спяшайцеся. Для найбольш складаных аперацый, якія патрабуюць дакументальных клопатаў, звяртайцеся да спецыялістаў на адкрытых працоўных месцах. Гэта дзяўчаты ў зялёных гальштуках за сталамі насупраць кас.


"Мы як першая дапамога для кліента", — заўважае спецыяліст І катэгорыі Людміла КАЗЮРОНАК. У банкаўскай сферы 10 гадоў. Пачынала ў мясцовым аграпрамбанку, пяць год працуе ў Беларусбанку. Адной з прыярытэтных задач называе прывучэнне насельніцтва да безнаяўных разлікаў, граматнага абыходжання з карткамі. У аддзяленні абсталявана спецыяльнае камп'ютарнае месца, за якім кліенты вучацца інтэрнэт-банкінгу і іншым электронным навінкам.


— Зразумелі і ацанілі зручнасць і хуткасць безнаяўных разлікаў. Таму прыходзяць і ахвотна вучацца, адгукаюцца на прапановы. Да таго ж, у касах можна заплаціць не за ўсе паслугі. Тут не абслугоўваюць мабільную сувязь, інтэрнэт, кабельнае тэлебачанне, бо наша аддзяленне абсталявана інфакіёскам, які працуе з наяўнымі грашыма. Пакуль не ўвялі камісіі на разлікі папяровымі купюрамі, хоць у многіх іншых банках такая практыка існуе,—расстаўляе кропкі над "і" Людміла Казюронак.


 Акрамя таго, спецыялісты на адкрытых працоўных месцах займаюцца страхаваннем насельніцтва, прапануюць усе паслугі ад Белдзяржстраха. Кансультуюць, афармляюць спажывецкія крэдыты. Людміла Уладзіміраўна расказвае, што найбольш папулярная пазыка для пенсіянераў—"Час жыць" з карткай "Бархат", дзе прадугледжаны бонусы. Напрыклад, з разлікаў у медустановах на яе вяртаецца 5%. Як альтэрнатыву "Халве" МТБанка, Беларусбанк прыдумаў міжнародную картку "Магніт". Ёй можна карыстацца за мяжой, здымаць грошы ў банкаматах і разлічвацца ў магазінах-непартнёрах пры дапамозе авердрафту, выплата якога ўсяго на тры працэнты перавышае стаўку рэфінансавання.


Кліенты давяраюць Беларусбанку, заходзяць сюды часта. Да спецыялістаў на адкрытых працоўных месцах за дзень звяртаецца па 15 чалавек. Людміла Казюронак да ўсіх ставіцца з увагай і дорыць лагодную ўсмешку.
***
Алёна КЛІМОВІЧ вядзе банкаўскія справы з 2013 года. Родам з Браслаўшчыны, у Міёры шчасліва выйшла замуж. Па спецыяльнасці настаўніца матэматыкі і інфарматыкі, скончыла Віцебскі ўніверсітэт. Была праблема з працаўладкаваннем у педагагічнай сферы, таму не вагаючыся пагадзілася на вакансію ў банку і тут знайшла сябе. Умела спраўляецца з абавязкамі касіра і "адкрытага" спецыяліста.
— Адкрытыя месцы створаны прыкладна год таму. Да гэтага ў зале працаваў кансультант. Новыя пасады сталі патрэбнымі і карыснымі. Без шклянога бар'еру лягчэй размаўляць з кліентам, перадаваць дакументы.


 Размаўляем з Алёнай Мечыславаўнай пра ўклады ў нацыянальнай валюце. Найбольш папулярныя — адзыўныя (якія можна зняць без абмежавання тэрміну). У трэндзе ўклад "Свабодны выбар": працэнты налічваюцца на спецыяльную картку, куды па заканчэнні тэрміну паступае ўся сума з рахунку.


Алёну Клімовіч у прафесійным выбары падтрымлівае муж Дзмітрый, забірае вечарам, калі яна затрымліваецца. Дома чакаюць дачушка Мілана і сынок Стас. Хоць дзеці ходзяць у садок, але ўжо ведаюць, што прафесія ў мамы сур'ёзная і адказная.
***
Анастасія ІВАНОВА — малады спецыяліст. У Віцебскім тэхналагічным універсітэце вывучылася на эканаміста-бухгалтара. Вярнулася ў родны горад і ўладкавалася ў Беларусбанк. Працу ў касе і ў зале чаргуе, але каса падабаецца больш з-за разнастайнасці аперацый.
Стаж у Анастасіі — два гады. У прафесіі не расчаравалася, наадварот, прыкмячае толькі плюсы. Могуць сапсаваць настрой кліенты. Напачатку і слёзы накручваліся, зараз выпрацаваўся імунітэт. Усмешка ў любой сітуацыі — як найлепшая візітоўка. 

На здымках: Анастасія ІВАНОВА тлумачыць асаблівасці «М-банкінгу». Алёна КЛІМОВІЧ. Людміла КАЗЮРОНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.  

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта