Авторизация
 

Гаспадар міёрскіх палёў

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота з архіва рэдакцыі

На кожным раённым мерапрыемстве — нарадзе, семінары ці іншым, які мае дачыненне да спраў раслінаводства, — абавязкова выступае Віктар Гагалінскі. Так і павінна быць, бо ён — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, адказвае за развіццё галіны. Заўсёды ўважліва яго слухаюць кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў і раённага звяна, бо пачуюць канкрэтыку, што спатрэбіцца ў паўсядзённай практыцы. 

І на нядаўняй жнівеньскай нарадзе, якая папярэднічала зажынкам, Віктар Уладзіміравіч звяртаў увагу, што сёлета першай паспявае пшаніца "капылянка", і з яе пажадана пачынаць абмалот. У цяперашніх умовах асабліва значная нарыхтоўка ўласнага насення не толькі зерневых, найперш канюшыны. Далей раіў, як комплексам работ займацца найбольш эфектыўна. Трэба запрасаваць і захаваць усю салому, бо яна спатрэбіцца не толькі на подсціл жывёле. Настаў час разгортваць лушчэнне іржышча, уносіць гліфасаты, араць пад рапс, ды і іншыя азімыя…


Прагучала праграма, якой аграрыям трэба кіравацца ў бліжэйшы час. І так у кожным выступленні. Мець канкрэтны план дзеянняў на кожны выпадак пры зменлівых умовах не толькі надвор'я не проста. Трэба валодаць сітуцыяй на месцах, дасканала ведаць тэхналогію, улічваць фінансавы бок справы і стан тэхнікі, псіхалогію падначаленых і калег. Неабходна пастаянна працаваць над сабой. Усе нюансы цяжка пералічыць.


Вось і не спіцца Віктару Уладзіміравічу. Яго рабочы дзень не ўступае, калі не пераўзыходзіць па працягласці час, які аддаюць справе многія кіраўнікі, спецыялісты і радавыя работнікі нават у гарачую пару сяўбы ці ўборкі. Устае рана нават зімой. Бадай, першым у раёне знаёміцца са зводкамі. За лічбамі бачыць сітуацыю. Агульныя праблемныя пытанні імкнецца вырашыць спачатку з падначаленымі ці па тэлефоне ў кабінеце, затым скіроўваецца ў гаспадаркі, дзе ёсць цяжкасці. Там без нерваў, тактоўна, з веданнем тэхналогіі і ўсіх абставін прымае абгрунтаванае рашэнне. Напружанне разраджаецца трапным словам.


У вытворчай характарыстыцы гэта сфармулявана стандартна — граматны высокакваліфікаваны спецыяліст і добры арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці.


Як інакш, калі з'яўляецца патомным земляробам. Нарадзіўся 15 жніўня 1957 года ў вёсцы Хамічы Туркоўскага сельсавета. Рана памёр бацька, таму ў 11 гадоў давялося стаць надзейным памочнікам маці ва ўсіх справах. Вучыўся ў Дрыгуцкай васьмігодцы, Туркоўскай СШ, пасля паступіў у Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, каб стаць аграномам. Вучоба зацягнулася на час службы ў войску. Затое марская авіяцыя дадала гарту.


Самастойную працу пачаў аграномам-насенняводам у калгасе "Маладая гвардыя" зімой 1979 года. Настаў час пераводу тэарэтычных ведаў на практычныя "рэйкі". Гаспадарка для гэтага падыходзіла: эканамічна моцная, з насенняводчай спецыялізацыяй, з трывалымі традыцыямі вядзення раслінаводства і пошуку новых тэхналогій, што здаўна закладваліся колішнім кіраўніком, Героем Сацыялістычнай Працы Пятром Пятровічам Кандрашовым. Вось тут хутка адчуў сябе на сваім месцы і Віктар Уладзіміравіч. Толькі такім маладым і ініцыятыўным заседзецца на адным месцы не даюць. Пасля другога самастойнага жніва паступіла прапанова заняць пасаду аграхіміка раённай станцыі хімізацыі сельскай гаспадаркі, які адказвае за вапнаванне кіслай глебы. Так памяняў профіль дзейнасці, месца жыхарства — перабраўся са Слабады ў Міёры. Здарылася гэта ў верасні 1980-га. Адразу заўважыў сімпатычную дзяўчыну, аграхіміка па выкарыстанні мінеральных угнаенняў Зою Уладзіміраўну, якая прыступіла да выканання сваіх абавязкаў месяца паўтара таму пасля заканчэння сельгасакадэміі. Суседства па кабінеце, агульныя інтарэсы і ўзаемныя пачуцці так зблізілі іх, што хутка адбылося вяселле. Захапленне бацькоў сваёй прафесіяй у будучым вызначыла жыццёвы выбар іх адзінага сына, які пасля сельгасакадэміі таксама стаў вучоным аграномам. Аднак гэта адбылося значна пазней.


 Тады ж у Віктара Уладзіміравіча хапала запалу на выкананне працоўных абавязкаў, сямейнае ўладкаванне і вучобу ў Вялікалуцкім сельгасінстытуце. Пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі пачаўся паступовы кар'ерны рост: стаў старшым аграхімікам, потым узначаліў аграхімаддзел, у які да гэтага часу была пераўтворана даўнейшая станцыя хімізацыі. Тут жа ўручылі клопатны партфель намесніка начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве, які добрасумленна нясе 17 гадоў.


Службовая характарыстыка суха адзначае, што ў якасці першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Уладзіміравіч вялікую ўвагу надаваў укараненню інтэн-сіўных тэхналогій вырошчвання сельгаскультур, павышэнню ўрадлівасці глебы, умацаванню зерневай гаспадаркі і кармавой базы жывёлагадоўлі, правядзенню ўсіх работ арганізавана і ў аптымальныя тэрміны. Гэта тое, што пазней назавуць дыктатам тэхналогіі. Яна ж прыжываецца не проста і не хутка, калі нагадаць укараненне ранняй падкормкі і апрацоўкі пасеваў азімых з дапамогай машын на пнеўматычным ходзе, тэхналагічнай каляіны, эксперыментаў з вырошчваннем пайзы, люцэрны, чыстай канюшыны на значных плошчах і іншых кармавых культур.


— Кожны год па-свойму цяжкі і складаны, і штораз у Віктара Уладзі-міравіча своечасова выспяваюць прапановы па пераадоленні негатыўных праяўленняў, — адзначае начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько. — А ўсё таму, што кампетэнтны спецыяліст адказна ставіцца да справы, вызначае доўгатэрміновую стратэгію развіцця галіны. Толькі непрафесіянал можа сказаць, напрыклад, што вялікі намалот у 2015 годзе ў раёне забяспечаны дзякуючы аднаму спрыяльнаму надвор'ю. Не, да такога выніку раслінаводы мэтанакіравана ішлі пад кіраўніцтвам Віктара Уладзіміравіча на працягу значнага перыяду.


— І сёлета сітуацыя на палях з вясны была не простая, з восені засталося шмат ворыва, узнікалі складанасці з фінансамі, тэхнікай і палівам, — працягвае Вячаслаў Анатольевіч, — аднак цяжкасці пераадолелі, своечасова праведзены падкормкі і праполкі, разлічваем на прырост да леташняга ў намалотах. Калісь пашыралі пасевы кукурузы, каб стварыць трывалую кармавую базу для жывёлагадоўлі. Цяпер на першым плане памяншэнне кошту кармавой адзінкі. Гэта прадугледжвае найперш клопат пра канюшыну і іншыя бабовыя культуры, адналетнікі, залужэнне і перазалужэнне, што немагчыма без умацавання насенняводства. Штогод завозім элітнае насенне зерневых, абнаўляем іх гатункі …


Жнівень для аграрыяў — час папярэдняга падвядзення вынікаў зробленага. Аналізуе сваё мінулае Віктар Уладзіміравіч. А наперадзе яшчэ шмат клопатаў на палях, у дэпутацкай рабоце ў раённым Савеце і непасрэдна ў Каменпольеўскай выбарчай акрузе, ва ўласнай сям'і.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта