Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!

Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА 

У краіны дзяцінства шмат-шмат адрасоў. Адзін з іх — горад Міёры, вуліца Дзяржынскага, дом 5. Тут знаходзіцца дзіцячы сад №1. Сёлета ўстанове спаўняецца семдзесят. А выхаванцам, як заўсёды, ад двух да шасці. За 70 год у Міёрскім дзіцячым садку №1 выхавалі больш за тры з паловай тысячы дзяцей. 

 

Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!Жывыя кветкі і шчырыя ўсмешкі
У кабінеце загадчыцы Рымы Дзярко шмат пакаёвых раслін. Экзатычны антурыум выглядае так сакавіта і глянцава, што здаецца ненатуральным. Злёгку націскаю на пялёсткі—жывыя. У дзіцячым садку не месца штучным кветкам, усмешкам, эмоцыям. Тут усё па-сапраўднаму.
За дзвярыма ціха. У тры гадзіны дня дзеці яшчэ спяць.
—Цішыня нязвыклая. З раніцы да вечара—прыемнае гу-дзенне,— гаворыць Рыма Мадэстаўна.—У нас 193 выхаванцы, дзесяць груп. У тым ліку дзве для дзяцей з парушэннямі маўлення, дзве групы інтэграванага навучання і выхавання. Педагогі вопытныя. У многіх стаж больш за дваццаць год.


Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!Храналагічны парадак
На стале ў загадчыцы альбом з чорна-белымі фотаздымкамі. У ім гісторыя садка. Пагартаем старонкі.
Дзень нараджэння дзіцячага сада №1—17 мая 1947 года. Размяшчаўся ён у аднапавярховым драўляным будынку. Першая загадчыца ўстановы—Юлія Міхайлаўна Шарыпа. Разам з ёй працавалі выхавальнік, медсястра і повар. Гэта ўвесь калектыў. Адну групу наведвалі 30 выхаванцаў.
У 1958-м ужо тры групы.


Двухпавярховы будынак, куды зараз прыводзяць дзяцей, узведзены ў 1967-м.
—Дакладна не лічылі, колькі дзяцей выхавалі ў садку з самага пачатку. Аднак у тым, што больш за тры з паловай тысячы, можна не сумнявацца,—заўважае Рыма Мадэстаўна.


Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!Адукацыйны працэс
З калідора чуецца шум. Пасля дзённага сну ў дзяцей развівальныя гульні і забавы. Заняткі праходзяць у першай палове дня. Навучанне грамаце, дзіця і прырода, дзіця і грамадства, элементарныя матэматычныя ўяўленні, развіццё маўлення—вось такі расклад. Доўжацца заняткі 10-12 хвілін у малодшай групе, паўгадзіны ў старэйшай.


—Нашы выпускнікі—будучыя першакласнікі. Яны ведаюць літары алфавіту і колеры, лічаць да дзесяці і далей, умеюць абыходзіцца з нажніцамі і клеем, займаюцца фізічнай культурай і самае галоўнае—умеюць сябраваць,—пералічвае Рыма Мадэстаўна, чаму вучаць у садку.—Заняткі праходзяць у гульнёвай форме. Гэты метад самы дзейсны ў дашкольнай адукацыі.
Яшчэ выхаванцы першага садка чытаюць вершы і спяваюць песні на англійскай мове і развучваюць танцы. Заняткі па замежнай мове і харэаграфіі платныя, праводзяцца раз на тыдзень.


Для дзетак з двух да трох год, якія збіраюцца ў сад, працуе адаптацыйная група. Раз на тыдзень бацькі прыводзяць іх на заняткі на дзве гадзіны. У групе працуюць выхавальнік, дэфектолаг, музычны кіраўнік, педагог па фізвыхаванні. За дзесяць год такая форма работы апраўдала і зарэкамендавала сябе. На адаптацыю прыводзяць дзяцей нават з вуліц, якія не адносяцца да ўчастка першага сада. 

 

 Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!Калектыў 

Рыма Дзярко загадвае дзіцячым садам №1 шаснаццаць год. У калектыве 53 супрацоўнікі. Ад адміністрацыі да тэхперсаналу. У кожнага свая работа, выконваць якую трэба якасна і ў тэрмін.
Правая рука загадчыцы—намеснік па вучэбна-выхаваўчай рабоце Валянціна Мішута. Першы садок—яе і адзінае працоўнае месца. Прыйшла сюды ў 1977-м. Сем год была выхавальнікам. Цяпер складае гадавыя планы і расклад заняткаў, вядзе метадычную работу і працуе з дзецьмі ў адаптацыйнай групе.


Шмат год аддалі садку выхавальнікі Лія Мышко, Грэта Баравік, Ірына Бушунова, Людміла Капусцёнак, Валянціна Кавалёнак, Гелена Пальчэўская, Наталля Асіпенка, Валянціна Арцёмішына, Кася Казачонак, дэфектолаг Ніна Немянёнак, музычны кіраўнік Феафан Мыслівец, намеснік загадчыцы па гаспадарчай рабоце Аліна Крук, памочнікі выхавальнікаў Вольга Дзядзюра, Ірына Шыманская, Ала Кіслая, повар Алена Радзішэвіч, дворнік Леакадзія Шпак, вартаўнікі Вячаслаў Лукоўскі, Аляксандр Лагун.


Залаты фонд—ветэраны. У іх ліку загадчыца садка Тэрэза Адольфаўна Смулькевіч, выхавальнікі Лідзія Мікалаеўна Аланцьева, Марыя Ксенафонтаўна Гардзевіч, Вера Усцінаўна Рухлова, Ларыса Рыгораўна Барок, Ліра Кірылаўна Кураш, Рэгіна Васільеўна Аланцьева, Ала Васільеўна Прашкевіч, Надзея Нікандраўна Кураш, Ірына Уладзіміраўна Палякова, Грэта Максімаўна Галавач, Лілія Іванаўна Майсяёнак, Валянціна Міхайлаўна Якутава, Надзея Іосіфаўна Кавалёва, музычны кіраўнік Сцяпан Дзмітрыевіч Забэла, памочнікі выхавальнікаў Ксанфіпа Акімаўна Дзяменцьева, Святлана Пятроўна Гагалінская, Юзэфа Уладзіміраўна Пучкова, Ганна Мікіцічна Паўлоўская, Ірына Людвікаўна Танкавід, Рэгіна Уладзіміраўна Суравец, Таіса Віктараўна Федуковіч, Ядвіга Станіславаўна Томка, кастэлянка Зоя Аркадзеўна Ражанская, вартаўнік Вадзім Аляксеевіч Граковіч.

 

Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!Міні-экскурсія

Загадчыца прапаноўвае прайсціся па садку. У памяшканнях прасторна, светла, яркія колеры, шмат цацак. У адной групе гуляюць, у другой за столікамі даядаюць падвячорак, у трэцяй катаюцца з горкі і на арэлях, размешчаных у пакоі. Кожнае дзіця пад увагай педагога.


—Выхавальнік—гэта ўніверсал,—адзначае Рыма Мадэстаўна. —Акрамя спецыяльнай адукацыі патрэбны дабрыня і ласка, цярплівасць і разуменне. Дзеці задаюць шмат пытанняў і трэба ведаць адказы. Нягледзячы на ўзрост, даводзіцца танцаваць і бегаць разам з малымі. Своечасова іх абняць і суцешыць.


Здараецца, трэба мяняць памперсы, калыхаць дзіця ў ясельнай групе перад сном. Заплятаць каласкі і хвосцікі дзяўчынкам, калі іх мамы на сесіі, а таты не маюць такіх навыкаў.
Бліжэй да пяці вечара ў садок спяшаюцца бацькі. За трохгадовым хлопчыкам прыехала маладая маці Вікторыя Сушко з Міёрак-2. На руках у яе—Дзяніска, якому толькі паўгодзіка.


Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!—У першы садок ходзіць дачка Соня, ёй чатыры гады, і трохгадовы сын Максім. Абодвух вадзілі ў адаптацыйную групу,— расказае Вікторыя.—Соня спачатку займалася ў малодшай групе, пасля перайшла ў лагапедычную. Я перажывала, як яна будзе сябе адчуваць у новым калектыве. Выхавальнікі граматна арганізавалі работу, дзеці сябруюць і розніца ва ўзросце не перашкаджае. Удзячна супрацоўнікам садка за ўважлівыя адносіны да дзяцей, уменне знайсці да кожнага падыход. Нашы дзеці з ахвотай ідуць у садок. Сюды і Дзяніску прывяду, як падрасце.
Вось-вось у групах пачнуцца адкрытыя заняткі. Менавіта вечарам, каб маглі завітаць бацькі. Гэта традыцыя да Дня адчыненых дзвярэй. Ідзём да выхавальніка Таццяны Сівіцкай. На маленькіх крэселках размясціліся таты і мамы. Малыя пазіраюць у глядзельную залу і шукаюць вачыма сваіх. Пачынаецца казачнае падарожжа ў матэматыку. Праз гульні і загадкі дзеці разам з выхавальнікам прыгадваюць колькі дзён у тыдні, шукаюць збеглыя лічбы і выконваюць пісьмовыя заданні. Хтосьці лісток з адказам нясе паказаць маме.

 

Миорскому детскому саду №1 в этом году исполняется 70!У садку заканчваецца звычайны дзень. За рукі з татамі і мамамі дзеці ідуць дадому і расказваюць пра свае новыя адкрыцці. У іх шмат энергіі і планаў на вечар. Разыходзяцца выхавальнікі. Стомленыя, хочацца цішыні. Заўтра з 7.30 раніцы яны зноў будуць усміхацца, падбадзёрваць сваіх яшчэ сонных выхаванцаў і ўвесь дзень правядуць за заняткамі, гульнямі, пытаннямі-адказамі, прагулкамі, абдымкамі і суцяшэннямі. Колькі на гэта патрэбна сіл, дабрыні і шчырасці?!  

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.