Авторизация
 

Міярчане ў ліку валанцёраў на ІІ Еўрапейскіх гульнях

 У ІІ Еўрапейскіх гульнях задзейнічалі больш за восем тысяч валанцёраў. У ліку тых, хто знаходзіўся ў цэнтры падзей, нашы землякі. Чым запомніўся ім мультыспартыўны форум?

Наталля Качан, студэнтка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта:
– Падчас Гульняў была занята ў напрамку «Сэрвісы для гледачоў» ля Палаца спорту. Наша асноўная функцыя – падтрымліваць добры настрой жыхароў і гасцей Мінска, якія прыходзілі адпачыць у фан-зоне ці сачыць за спаборніцтвамі з трыбун. Жадалі добрага дня прахожым, падказвалі, як куды прайсці. Звярталіся з пытаннямі і замежныя госці, і мінчане. Іншаземцы прасілі выклікаць таксі, цікавіліся, дзе можна купіць беларускае адзенне і сувеніры. У нас былі каляровыя пальчаткі, якія асабліва падабаліся дзецям. Ахвотна «давалі пяць». Аднойчы на набярэжнай хтосьці з дзяцей выпусціў пальчатку ў ваду. Малыя збіраліся кінуцца за ёй. Тут нам спатрэбіліся гучнагаварыльнікі. Папрасілі адпачывальнікаў, што плавалі на катамаранах, дастаць пальчатку. Валанцёрская дзейнасць падарыла новыя знаёмствы, непаўторныя ўражанні і безліч пазітыву. Нават папрацавалі над іміджам нашай краіны. Многія замежныя госці лічылі, што ў Беларусі людзі сумныя і неэмацыянальныя. Але пасля кантактаў з валанцёрамі змянялі свае меркаванні. Мы з імі абдымаліся, фатаграфаваліся, танцавалі. Шмат гасцей з Расіі. Недалёка ад Палаца спорту знаходзілася іх фан-зона. Выходзілі музыканты, спявалі песні і дарылі прахожым падарункі са сваёй атрыбутыкай. Мне дасталіся стыкер і сцяг.

 Кірыл Трызна, студэнт Мінскага радыётэхнічнага каледжа:
– Пашчасціла ўдзельнічаць у цырымоніях адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Наўрад ці магчыма перадаць словамі ўрачыстую атмасферу, святочную абстаноўку, адзінства ўсіх удзельнікаў, цудоўны настрой. Я павінен быў прыняць сцяг у каманды Швецыі і падчас цырымоніі махаць ім сінхронна з іншымі хлопцамі і дзяўчатамі пад гучанне гімна Еўрапейскіх гульняў. У гэты момант вельмі ганарыўся нашай краінай. За час гульняў з’явілася шмат новых сяброў. Да валанцёрскай дзейнасці пачаў рыхтавацца яшчэ зімой. Прайшоў тэсты, у тым ліку на веданне англійскай мовы, трэнінгі. Давялося папрацаваць, каб датэрмінова здаць сесію. Рэпетыцыі Гульняў пачаліся з канца мая. Валанцёры атрымалі шмат бонусаў: бясплатныя праезд, сім-карта, уваход на трыбуны і ў фестывальныя зоны. Пакінулі на памяць форму. Яшчэ адзін падарунак – гадзіннік. У пачатку і ў канцы Гульняў для нас ладзілі бясплатныя дыскатэкі з удзелам вядомых выканаўцаў. У тым ліку гуртоў «Ляпіс 98», «J:Mors», Святланы Лабады і іншых.

 Юлія Карцяновіч, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка:
– Была валанцёрам на стадыёне «Дынама». Асноўнае месца дзяжурства – трэці кантрольна-прапускны пункт. Правяралі білеты ў гледачоў, падказвалі, як знайсці сваё месца на трыбуне, дзе можна падсілкавацца і адпачыць. Часам нас накіроўвалі дапамагаць валанцёрам, якія размяшчалі гледачоў на трыбунах. Прыгадваецца адзін з дзён спаборніцтваў, калі спачатку выступалі спартсмены з замежжа, а затым беларусы. Беларускія балельшчыкі горача падтрымлівалі і першых, і другіх. Прыемна, што нашы гледачы такія добразычлівыя. У дні спаборніцтваў мы дзяжурылі з васьмі раніцы да дзесяці-адзінаццаці вечара. З перапынкамі на адпачынак. Давалі выхадныя. У гэты час валанцёры маглі свабодна наведваць спаборніцтвы на іншых спартыўных аб’ектах. Скарысталася гэтай магчымасцю і паглядзела спаборніцтвы па стральбе з лука на стадыёне «Алімпійскі».

 Юрый Сіповіч, студэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:
– Рашэнне паўдзельнічаць у ІІ Еўрапейскіх гульнях у якасці валанцёра прымаў самастойна. Гэта першы вопыт. Задзейнічалі ў мабільнай медыцынскай брыгадзе, якая павінна была аказваць дапамогу гледачам. У ліку маіх задач – усталёў- ваць кантакт паміж медыкамі і англамоўнымі гасцямі. Таму папярэдне праходзіў трэнінгі і па медыцынскай дапамозе, і па англійскай мове. Працавалі на «Мінск-арэне». Там прахо- дзілі спаборніцтвы па скачках на батутах, гімнастыцы, акрабатыцы. Ад месца, дзе размяшчалася наша брыгада, за імі не паназіраеш. Аднак атмасфера маштабнай спартыўнай падзеі панавала паўсюль. Яшчэ больш пранікаўся ёй у фан-зонах, у валанцёрскім цэнтры, што дзейнічаў у спарткомплексе. Туды наведваліся падчас перапынкаў. Пабачыў беларускіх артыстаў, спартсменаў. Засталося на памяць фота з Аляксандрам Саладухай. Пазнаёміўся з валанцёрамі з Тайваня, Італіі, Расіі. Цяпер трымаем сувязь праз інтэрнэт. Дзяжурствы ў брыгадзе прайшлі спакойна, з самаадчуваннем гледачоў усё было ў парадку. А ўражанні застануцца надоўга.

 Вераніка Закрэўская, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі:
– Інфармацыю пра ІІ Еўрапейскія гульні даслалі ў групу студэнцкага актыву ўніверсітэта зімой. Прапанова пабыць валанцёрам зацікавіла. Палічыла, што ўпускаць такую магчымасць недаравальна. Мяне задзейнічалі ў падрыхтоўцы цырымоній адкрыцця і закрыцця. Была асістэнтам рэжысёра. Вырашала арганізацыйныя пытанні, трымала сувязь з удзельнікамі творчых нумароў. На саміх цырымоніях удзельнічала ў вынасе сцяга Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Падчас гульняў наведала спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Пабачыла спартсменаў Юлію Несцярэнка, Дар’ю Домрачаву, Максіма Мірнага. Яркія моманты – цырымоніі адкрыцця і закрыцця. На рэпетыцыях бачыш толькі кавалачкі, а тут цэласная яркая і заварожвальная праграма. Назіраеш за дзействам і думаеш, што ў гэтым ёсць і частка тваёй працы. Гэта прыемна.

 На стадыёне «Дынама» падчас Гульняў праходзілі працоўныя дні студэнткі Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта Юліі Кураш:
– Працавала стэйдж-менеджарам. Гэта памочнік прадзюсара на пляцоўцы. Таму за некалькі крокаў знаходзілася ад спартсменаў-удзельнікаў. Задача ўсёй нашай каманды – стварыць якасную карцінку для гледача. Каб назіраць за ходам падзей было цікава нават тым, хто спортам не захапляецца. Адны адказвалі за гук, іншыя за якасць тэлекарцінкі. Стэйдж-менеджары каардынавалі работу тэлебачання і вядучых на пляцоўках. Са мной працавалі тры дзяўчыны з Масквы. Для іх такая работа звыклая, для мяне – новы вопыт і яркія ўражанні. З васьмі раніцы да адзінаццаці вечара трэба знахо- дзіцца побач з вядучымі. Самым складаным выдаўся першы дзень – адбыліся чатыры матчы. Аднак стомленасці на пляцоўцы не адчуваеш, яна прыходзіць пасля. Спадабалася работа ў камандзе. Да гэтага моманту зусім не ведалі адзін аднаго, агульная справа згуртавала. Аднойчы пайшоў дождж, вельмі хутка зарыентаваліся: прынеслі дажджавікі, пераставілі вядучых на іншыя пазіцыі. Словам, дні выдаліся насычаныя, запамінальныя.


Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 142
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 388
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 992
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 575
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 363
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 897
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 897
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2019
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін

free counters
Партнеры сайта