Авторизация
 

Удзень – спаборніцтвы, па вечарах – канцэрты

 Удзень – спаборніцтвы, па вечарах – канцэрты

Удзень фан-зоны працуюць як экраны з паказам трансляцый ІІ Еўрапейскіх гульняў, лепшых момантаў спартыўных спаборніцтваў і медальных цырымоній, увечары ператвараюцца ў канцэртныя пляцоўкі, дзе выступяць лепшыя выканаўцы і калектывы. 

АДКРЫЦЦЁ галоўнай фан-зоны Палац спорту ў Мінску – 19 чэрвеня. З 21 чэрвеня распачнуць работу фан-зоны Мінск-арэна і Чыжоўка-арэна. Падрабязны расклад культурнай праграмы на гэтых фан-зонах размешчаны на афіцыйным сайце ІІ Еўрапейскіх гульняў www.minsk2019.by у раздзеле “Беларусь”.


Абласныя і фан-зоны ў райцэнтрах працуюць з 21 чэрвеня.
У Віцебску фан-зона размесціцца на плошчы Перамогі па вуліцы Леніна. Графік работы – з 10.00 да 23.30. У дні Цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў – 21 і 30 чэрвеня – да 1.00. У ліку запланаваных мерапрыемстваў гала-канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў Віцебска, аўтапрабег, велапрабег, паказальныя выступленні фітнес-клубаў, гала-канцэрт “І адкрытага маладзёжнага фестывалю харэаграфіі”.


НА фан-зонах арганізуюць гандлёвыя і кропкі харчавання, продаж сувенірнай прадукцыі.

Дапоўненая рэальнасць у мабільным дадатку

У Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі прэзентавалі мабільны дадатак дапоўненай рэальнасці Opening Ceremony AR Minsk 2019 да цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, якая адбудзецца ў Мінску на Нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама” 21 чэрвеня. 

МАБІЛЬНЫ дадатак дакладна разлічвае момант, калі ў шоў з’яўляецца дапоўненая рэальнасць, арыентуючыся на гук. Робіць гэта ў рэальным часе афлайн. Таму гледачу, знаходзячыся на стадыёне, неабавязкова мець актыўнае падключэнне да інтэрнэту.
Падчас прэзентацыі дадатку арганізатары цырымоніі адкрыцця паказалі адзін з элементаў дапоўненай рэальнасці: над стадыёнам нібыта праносяцца гаспадары Белавежскай пушчы – зубры.


ДАДАТАК утрымлівае падрабязную і зразумелую для карыстальнікаў інструкцыю. Пасля скачвання ў настройках неабходна ўказаць сваё месца на стадыёне, азначанае ў білеце. Такім чынам, кожны глядач будзе ба- чыць эфекты ў найлепшым ракурсе з улікам яго размяшчэння на трыбуне. Паколькі мабільны дадатак цалкам прывязаны да месца і часу, эпізоды дапоўненай рэальнасці ў ім можна глядзець толькі падчас шоў.


ПРАЦУЕ дадатак Opening Ceremony AR Minsk 2019 на дзвюх афіцыйных мовах цырымоній Еўрапейскіх гульняў – англійскай і рускай. Ён бясплаты і даступны для скачвання на аперацыйных сістэмах Android i iOS для мадэляў смартфонаў і планшэтаў с падтрымкай тэхналогій ARCore i ARKit адпаведна (неабходна версія OC Android – 8.0 і вышэй; версія OC Apple iOS – 11.0 і вышэй).


Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта