Авторизация
 

Да ІІ Еўрапейскіх гульняў

 Другі Міжнародны фестываль мастацтва “ART-MINSK”-2019 праходзіць у сталіцы з 29 мая да 30 чэрвеня ў рамках Культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў. Ён аб’ядноўвае 16 выставачных пляцовак Мінска і ператварае горад у вялікую галерэю. Цэнтральная экспазіцыя – у Палацы мастацтваў. У фестывалі прымуць удзел 240 мастакоў.

***

Спецыялізаваны трэнінг для валанцёраў глядацкіх сэрвісаў адбыўся ў Мінску. Балельшчыкі з абмежаванымі магчымасцямі цяпер могуць разлічваць на іх дапамогу. Арганізатары форуму загадзя распрацавалі і прапанавалі людзям з інваліднасцю зручныя маршруты руху, пачынаючы ад уваходу на спартыўныя аб’екты.

***
31 мая ў канферэнц-зале Мінск-арэны адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб перадачы аб’екта ў выключнае карыстанне фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года” для падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў.
У дзень абароны дзяцей на прылеглай да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь тэрыторыі пасадзілі алею – як сімвал жыцця. Арганізатары – Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў і ЮНІСЭФ.
***

10 аўтамабіляў Geely Atlas папоўнілі аўтапарк II Еўрапейскіх гульняў. Беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства па зборцы машын Джэлі прадаставіла іх для транспартнага забеспячэння мерапрыемства. Аўтамабілі будуць выкарыстоўваць у рабоце сэрвісу Games Taxi. Акрэдытаваныя ўдзельнікі змогуць перамяшчацца на іх паміж спартыўнымі і не спартыўнымі аб’ектамі гульняў.

***
Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года супрацоўнічае з вядучым прыкладаннем для вольных і бяспечных зносін Viber. Супольнасць кантынентальнага форуму набрала вялікую колькасць падпісчыкаў і выйшла на першае месца ў Беларусі, абагнаўшы футбольны клуб “Батэ” ў Viber, які доўгі час утрымліваў лідарства. Па дадзеных на 4 чэрвеня II Еўрапейскімі гульнямі ў прыкладанні цікавяцца звыш 459 тысяч чалавек. Большасць падпісчыкаў – жыхары Беларусі, Расіі і Украіны.

***

З 12 мая ідзе пяты сезон дабрачыннага праекта #velcombegom – міжнародная акцыя “Еўрапейскія забегі”. Яна накіравана на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якія актыўна займаюцца спортам і ў будучым змогуць абараняць гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах. За 50 дзён удзельнікі прабягуць 200 тысяч кіламетраў. Агульная сума дабрачыннай падтрымкі ад кампаніі velcom / А1 складзе 200 тысяч рублёў. Калі хочаце дапамагчы дзецям, да 30 чэрвеня ў любы час выходзьце на прабежкі і фіксуйце свае вынікі ў любым фітнес-дадатку на смартфоне. Дзяліцеся імі на сваіх старонках у сацсетках з хэштэгамі #velcombegom, #A1 і #brightteam.

***

10 чэрвеня адкрылася выстава “Наш край любімы – Беларусь” у Нацыянальным гістарычным музеі, які ўдзельнічае ў Культурнай праграме II Еўрапейскіх гульняў. У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя прадметы народных промыслаў і рамёстваў, этнаграфіі, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў беларускіх майстроў. Сярод аўтараў Леанід Шчамялёў, Уладзімір Тоўсцік, Мікалай Кузьміч, Уладзімір Слабодчыкаў, Уладзімір і Тамара Васюк, Рыгор Сітніца, Ала Непачаловіч, Наталля Сухаверхава і Алена Обадава. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта