З 2 студзеня 2019 года замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, могуць бясплатна зарэгістравацца на адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by.
Працэдура даступная іншаземцам, якія ўехалі ў нашу краіну ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу. Той, хто прыбыў з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы часовага знаходжання.
Для рэгістрацыі ў электроннай форме іншаземец можа на камп’ютары, мабільным тэлефоне, іншым прыстасаванні з доступам у інтэрнэт стварыць асабісты кабінет на portal.gov.by. Спатрэбіцца адрас электроннай пошты. Затым ва ўкладцы “Даступныя паслугі” ў катэгорыі “Грамадзянства і міграцыя” заказаць паслугу 200.12.14.1, запоўніць заяву. Вам прыйдзе паведамленне аб рэгістрацыі па ўказаным адрасе знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
Зарэгістраваць іншаземца на адзіным партале электронных паслуг можа яго прадстаўнік са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы ў электроннай форме заяву з яго дадзенымі. Пры асабістым звароце ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі працэдура ажыццяўляецца ў ранейшым парадку.
Каб падоўжыць рэгістрацыю, іншаземец павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы знаходжання ў Беларусі.
Таццяна ЛЫСЁНАК,
старшы інспектар групы
па грамадзянстве і міграцыі РАУС.