З мэтай прыцягнуць увагу да акцыі «Мірная стваральная праца на дабрабыт чыстай і зялёнай краіны!», прымеркаванай да Году міру і стварэння, у рамках якой садзілі дрэвы, кустарнікі, закладвалі паркі, алеі і сады, а таксама даглядалі ўжо пасаджаныя дрэвы, 28 кастрычніка пройдзе Адзіны дзень азелянення.
Каб наш родны край стаў чысцей, патрэбна жаданне і ўдзел кожнага жыхара. Запрашаем усіх! Падрабязнасці па нумары 5 19 36.
Аляксандр ВАЯВОДАЎ, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Фота для ілюстрацыі.