Міярчане не здалі пазіцый

 Яркай спартыўнай падзеяй гэтых выхадных стаў адкрыты турнір па міні-футболе сярод ветэранаў. Матчы доўжыліся два дні, за п’едэстал лідараў і прызы сектара спорту і турызму спаборнічалі сем каманд.

Турнір сабраў футбольныя каманды з Міёр, Новалукомля, Верхнядзвінска, Глыбокага, Браслава, а таксама з горада Ліваны Латвійскай Рэспублікі і Велікалуцкага раёна Расійскай Федэрацыі.

У складзе міёрскай каманды гулялі Мікалай Шамёнак, Славамір Колас, Вадзім Каранеўскі, Алег Сцепулёнак, Аляксандр Грэцкі, Анатоль Шкетаў, Сяргей Міхайлаў, Валерый Масальскі, Андрэй Чарняўскі, Яўген Вішнеўскі, Алег Грыгаровіч.

На сваім полі міярчане не здалі пазіцый і сталі першымі ў турнірнай табліцы. Таксама Вадзім Каранеўскі прызнаны найлепшым іграком турніру, Мікалай Шамёнак – выканаўцам прыгожага голу. Самы старэйшы ўдзельнік турніру – Анатоль Шкетаў.

Другое месца ў каманды «Энергетык» з Новалукомля, на трэцім футбалісты з Верхнядзвінска. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий