Галоўная > Грамадства > "Крызісны пакой" у дапамогу ў Міёрах

"Крызісны пакой" у дапамогу ў Міёрах


19-04-2017, 14:55. размясціў: gazeta

"Кризисная комната" в помощь в МиорахНе сакрэт, што праблема насілля застаецца адной з самых балючых для нашага грамадства і ўсяго свету ў цэлым. Калі вам неадкладна спатрэбілася падтрымка, звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання (г.Міёры, вул. Камуністычная, 36-2). 

 

Тут працуе "крызісны" пакой, дзе знойдзеце часовы прытулак. Спецыялісты акажуць псіхалагічную, юрыдычную, інфармацыйна-кансультацыйную і іншую дапамогу на канфідэнцыяльнай аснове.


Можна патэлефанаваць: 37353 — нумар кругласутачнага размяшчэння ў "крызісным" пакоі; 42989 — дырэктар ТЦСАН. Пацярпелыя ад хатняга насілля атрымаюць псіхалагічную, юрыдычную дапамогу па "тэлефоне даверу" 42144. Ананімнасць гарантавана.


Дарэчы, на часовы прытулак могуць разлічваць асобы, якія пацярпелі ад насілля, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў; ахвяры гандлю людзьмі; непрацаздольныя, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі; сем'і, што выхоўваюць дзяцей і знаходзяцца ў няпростым становішчы.

 

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына БОГУШ, псіхолаг ТЦСАН.


Вярнуцца назад