Галоўная > Грамадства > На Міёршчыне спаборніцтва на сяўбе стартавала
На Міёршчыне спаборніцтва на сяўбе стартавала7-04-2017, 15:39. размясціў: gazeta |
Эліза БЛАЖЭВІЧ
Прафкамы сельгасарганізацый на пашыраных пасяджэннях разгледзяць увесь комплекс пытанняў, звязаных з удзелам прафарганізацый у вясенне-палявой кампаніі. Сумесна з эканамічнай службай райсельгасхарчу і спецыялістамі неабходна распрацаваць умовы аплаты працы, прэміравання, дадатковых мер маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, занятых на вясенне-палявых работах. З гэтай нагоды неабходна арганізаваць працоўнае спаборніцтва, з яго ўмовамі азнаёміць удзельнікаў, пры гэтым асаблівую ўвагу звярнуць на захаванне працоўнай дысцыпліны. Вынікі работы на сяўбе павінны падводзіцца штодзённа. У гонар перадавікоў рэкамендавана ўздымаць сцяг і ўручаць непасрэдна на працоўных месцах граматы, падзякі і грашовыя прэміі.
Вярнуцца назад |