Галоўная > Грамадства > Міярчанін Аляксандр Ніўчык з дрэва робіць Казку

Міярчанін Аляксандр Ніўчык з дрэва робіць Казку


31-12-2016, 08:30. размясціў: gazeta

Миорчанин Александр Нивчык из дерева делает СказкуАсіна, ліпа, ясень, дуб, елка, сасна... Для кагосьці проста дрэвы, для міярчаніна Аляксандра Ніўчыка—рабочы матэрыял. Ад важкіх бярвенняў, калі здымаецца кара, з падворку гаспадара даносіцца прыемны водар. Як толькі цурбаны высыхаюць, разьбяр прымаецца за справу.

 

Миорчанин Александр Нивчык из дерева делает СказкуКалі сам не можаш трапіць у казку, пастарайся наблізіць яе да сябе,—кажа Аляксандр і дэманструе альбом фотаздымкаў добра знаёмых персанажаў. Заяц і Воўк, Чапаліна, Дзедка і рэпка, Бабка і курачка-рабка, паштальён Печкін і Кот Матроскін з Прастаквашына, Беласнежка і сем гномаў, Рыбалоў і Паляўнічы, а таксама сеньёр Памідор, выразаны з дрэва ўмелымі рукамі майстра. Гэтыя кампазіцыі рыхтаваў па заказе адміністрацыі дзіцячага санаторыя "Расінка". У маляўнічыя краявіды ля возера Абстэрна цудоўна ўпісваюцца казачныя фігуры Аляксандра Ніўчыка. Першым вырабам-кракадзілам ужо каля сямі гадоў. Пакрысе на радасць дзецям і персаналу ўстановы з'яўляліся іншыя фігуры. Найбольш уражваюць героі з Аляксандра Пушкіна "Казка пра цара Салтана"—33 волаты з дзядзькам Чарнаморам, яны устаноўлены летась.


—Вышыня самай вялікай фігуры каля двух з паловай метраў. Для вырабу ўсяго атрада спатрэбіліся 34 тоўстыя бервяны, якія апрацоўваў некалькі месяцаў розным рамесніцкім інструментам,—расказвае Аляксандр.


Миорчанин Александр Нивчык из дерева делает СказкуПадарыў майстар вырабы і дзіцячаму садку №1 у Міёрах, за што шчыра ўдзячна загадчыца дашкольнай установы Рыма Дзярко. Дзякуючы старанню і творчасці Аляксандра Васільевіча на гульнявой пляцоўцы з'явіўся вожык, прыгожы грыбок і іншае.
—Разьба па дрэве захапляе настолькі, што неўпрыкмет для сябе адточваецца майстэрства,—падкрэс-лівае Аляксандр Ніўчык.—Авалодаў азамі ў мастацкім вучылішчы. Першы раз узяў у рукі разцы па прыкладзе старэйшага брата. Ён працаваў у міліцыі, а ў вольны час захапляўся разьбой. Менавіта брат парэкамендаваў асвоіць творчую спецыяльнасць.


Миорчанин Александр Нивчык из дерева делает СказкуПасля вучылішча хлопца прызвалі ў армію. Але ён хутка аднавіў майстэрскі спрыт. Некалькі месяцаў шчыраваў у нямецкай фірме, дзе з драўляных нарыхтовак выразаў галовы аленяў і лосяў, якіх экспартавалі за мяжу. Затым у родных мясцінах, а родам ён з Валынская вобласці, што ва Украіне, выкладаў працоўнае навучанне ў васьмігадовай школе. Там і каханне спаткаў. Аднойчы трапіў на вечарыну да знаёмай. Сярод гасцей была і беларуска Люба Шэлест са Столінскага раёна. Праз пэўны час яна стала жонкай украінскага хлопца, паехалі жыць у Брэст. Дзесяць год здымалі кватэру. Некаторыя скептычна кажуць: не лёс вызначае жыццё чалавека, чалавек яго стварае. Аляксандру прымаць пэўныя рашэнні даводзілася самому, але пры гэтым заўсёды ўзнікалі нейкія абставіны, якія моцна ўплывалі на канчатковы вынік. У Брэсце нават не меркаваў, што адтуль пераселіцца на далёкую Міёршчыну. Прыехаў неяк з сям'ёй пагасцяваць да жончыных родзічаў Кавальскіх. І ціхі, прыгожы куточак лёг на душу.
Миорчанин Александр Нивчык из дерева делает СказкуЗ Любай ацанілі магчымасць купіць у Міёрах уласны дом, рашылі застацца. Сядзіба на беразе возера. Участак немалы, ёсць месца, дзе гаспадарыць. З агарода ўсё сваё. Зрабілі кветнікі. Пабудавалі прасторны гараж, які выкарыстоўваецца і для складавання цурбаноў. Ёсць лазня, дзе ўсё зроблена рукамі Аляксандра. Побач—прасторная майстэрня са шматлікімі інструментамі, нават узімку ў ёй зручна працаваць. У руках гаспадара вострае лязо з лёгкасцю выбірае палоскі і ямкі на вельмі цвёрдым цурбане.


Некаторыя думаюць, што дастаткова навучыцца трымаць у руках інструмент і дрэва адразу скарыцца. Перш чым з-пад разца выйдзе штосьці талковае, трэба вывучыць асаблівасці і ўласцівасці матэрыялу, бо кожны гатунак драўніны патрабуе "сваёй" апрацоўкі.


Миорчанин Александр Нивчык из дерева делает Сказку—Ліпы і асіна больш мяккія, лёгка паддаюцца разьбе ва ўсіх напрамках. Пачаткоўцам лепш трэніравацца на іглічных пародах (елка,сасна) альбо на бярозе. Дуб і ясень больш цвёрдыя і на выраб фігур з іх спатрэбіцца ўдвая больш часу,—адзначае рамеснік. Барэльефная і гарэльефная разьба дапамагаюць дасягнуць лепшай выразнасці форм і больш багатай гульні святлаценю. Пры гэтым мала дасканала валодаць інструментам, неабходна мастацкае ці скульптурнае разуменне выразаемых форм. Галінка вінаграду, вожык ці якая-небудзь іншая істота павінны атрымлівацца максімальна падобнымі да натуральных.


У Аляксандра і Любові двое дзяцей, у кожнага асабістая творчая жылка. Дачка Юля любіць танцаваць, нярэдка на раённай сцэне выступала. Аднак прафесію выбрала нятворчую—вучыцца ў Гомельскім медуніверсітэце. Сын Арцём—школьнік. Цікавіцца разьбой па дрэве і ўжо спрабуе працаваць самастойна. Аднак бацька пільна кантралюе працэс, бо разцы небяспечныя: адзін неасцярожны рух і можна застацца без пальцаў.
На пытанне, ці хапае сродкаў заплаціць падатак за рамесніцкую дзейнасць, Аляксандр заўважае, што ён невялікі. На думку майстра важна самому атрымліваць задавальненне ад зробленага і іншым дастаўляць радасць. Быць творцам—гэта асаблівасць душы, бо не ўсім дадзена здольнасць быць татамі Карламі і "ажыўляць" драўляныя цурбаны.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


Вярнуцца назад