Галоўная > Грамадства > Падарыце дзецям казку

Падарыце дзецям казку


24-11-2014, 13:38. размясціў: gazeta

Подарите детям сказку Штогод РУП "Белпошта" радуе сваіх кліентаў навагоднімі сюрпрызамі ад Дзядулі Мароза. Закажыце дзецям супрацоўнікаў вашай установы ці прадпрыемства падарункі ад гэтага казачнага персанажа і зрабіце іх мару рэальнасцю! Далучайцеся да акцыі "Падары віншаванне Дзядулі Мароза дзецям" і дастаўце радасць хлопчыкам і дзяўчынкам, пазбаўленым бацькоўскай апекі. 

 

Паспяшайцеся, бо пры прыёме заказаў на аказанне паслугі ў перыяд з 20 да 30 лістапада дзейнічаюць 10% скідкі. Так, пісьмовае віншаванне Дзядулі Мароза з дастаўкай па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь каштуе 22500 рублёў, а за яе межамі — 40500, падарунак Дзядулі Мароза адрасату нашай краіны каштуе 45000 рублёў, а за яе межамі — 90 тысяч.  
Для заключэння дагавора на аказанне паслугі і за даведкамі звяртайцеся на раённы вузел паштовай сувязі па нумарах: 4-13-37; 4-14-50. Дадатковая інфармацыя па телефоне Сall-цэнтра-154 і на сайце www.belpost.by.


А яшчэ з 17 лістапада да 14 студзеня 2015 года ва ўсіх аддзяленнях сувязі праводзяцца кірмашы-продажы маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі навагодняй, каляднай і агульнавіншавальнай тэматыкі, картак для посткросінга.
Прыходзьце за пакупкамі!

 

Галіна КУРЫЛЬЧЫК,
намеснік начальніка РВПС.


Вярнуцца назад