Галоўная > Грамадства > Дзісенская палітра

Дзісенская палітра


4-11-2014, 14:02. размясціў: gazeta

Дисненская палитра Сустрэчы ў працоўных калектывах Дзісны правялі 31 кастрычніка інфармацыйна- прапагандысцкія групы ў складзе медыцынскіх работнікаў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пад кіраўніцтвам адказных асоб раённага звяна. Як звычайна, размова пачыналася аб надзённых справах краіны, вобласці, раёна, а працягвалася набалелымі мясцовымі праблемамі. 

 

Так было і ў ЛВДС  "Дзісна", дзе сустрэчу вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў М.М. Баніфатава. Тут прагучала пытанне, якое было паўторана ў іншых калектывах: чаму па мосце праз раку Дзісна не ходзяць аўтобусы. У прыватнасці, у школе яно дапоўнена іншымі падрабязнасцямі. Раней аўтобус, які рухаўся на Акунёва, падвозіў на заняткі дзяцей з Дарожкавіч, гэты было надта зручна. Цяпер школьнікі хо-дзяць пешшу і назіраюць, як па тым жа мосце міма іх ездзяць машыны, гружаныя драўнінай — гэтая ж тэхніка не лягчэйшая.


Дисненская палитра Пакуль вядома, што аўтобусам забаронена пераадольваць мост пасля даследаванняў, праведзеных спецыяльным інстытутам, а яны сведчаць: драўляны насціл не гарантуе бяспеку людзей. Атрымліваецца, што грузавой тэхнікі гэта не тычыцца? Ідзе ўдакладненне пазіцый.


У лясгасе, дзе выступала група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама А.І. Баданіна, гаворка ішла не толькі пра справы ў эканоміцы, замацаванне здаровага ладу жыцця і барацьбу з карупцыяй. Падкрэслена надзённасць удзелу ў вакцынацыі супраць грыпу, прывіццё ў моладзі, якая з бацькоўскіх хат скіроўваецца на вучобу ў вялікія гарады, праблема ўжывання наркотыкаў, у першую чаргу спайсу. Нагадана пра флікеры.

 

Працяг у "МН" №88.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках — моманты дня інфармавання ў Дзісне. Фота аўтара.
 


Вярнуцца назад