Галоўная > Грамадства > Час ад часу сніцца армія

Час ад часу сніцца армія


8-09-2013, 06:01. размясціў: gazeta

8 верасня — Дзень танкіста

 

Время от времени снится армия
Здаецца, што кіраваць танкам вельмі складана. Такая вялізная машына! Тут і сіла патрэбна, і ўменне, і спрыт.

 

Усё там проста, гаворыць Аляксандр Пальчэх.

За рычагі танка ён упершыню сеў у 18 год. Было гэта ў 1995-м у Пячах. Туды на вучобу салдат-навабранцаў накіравалі адразу пасля прысягі.

 

Время от времени снится армия
— Нас вучылі танкамі ўпраўляць, — успамінае Аляксандр сваё "баявое хрышчэнне". — Хоць тады былі праблемы з палівам, аднак ездзілі мы даволі часта. Займаліся тэхнічным абслугоўваннем машын. Дзесьці каля паўгода ў Пячах былі, потым у сваю часць вярнуліся. Служыў я ў Полацку. Цяпер той вайсковай часці няма, расфарміравалі ў 2011-м. Раней на яе тэрыторыі знаходзілася база захавання тэхнікі.

 

Не так даўно Аляксандру зноў давялося сустрэцца з баявой машынай. На пачатку лета з саслужыўцам Уладзімірам Шульгой, з якім разам працуюць на камбікормавымзаводзе, былі на зборах у Лепельскім раёне. Займаліся абслугоўваннем тэхнікі: заменай паліва, тэхнічным мантажом. "Пракаціцца" на танку не давялося, але за рычагі патрымаўся.

— Столькі часу прайшло… З 1995-га па 2013-ы з танкамі справы не меў, — гаворыць былы танкіст. — Цяпер не так проста ўспомніць тыя даўно атрыманыя навыкі.

Са збораў Аляксандр і Уладзімір прывезлі асвежаныя ўспаміны пра армейскую службу, атрыманыя новыя ўменні і адчуванні і лісты-падзякі ад камандавання вайсковай часці за добрасумленныя адносіны да выканання пастаўленых задач.

 

Аляксандр прызнаецца, што Дзень танкіста не адзначае, але пра гэтую дату каляндара памятае.

— У нас не так, як у ВДВ, — гаворыць ён. — З саслужыўцамі адразу пасля арміі адносіны падтрымлівалі, а потым у кожнага свае справы з'явіліся — дом, сям'я, дзеці.

Такімі ж клопатамі заняты і сам Аляксандр. Яго сям'я — жонка Наталля і дачка-шасцікласніца Оля. Сваю другую палавінку сустрэў падчас армейскай службы. У адным са звальненняў пазнаёміўся з полацкай дзяўчынай Наташай. Вяселле згулялі праз чатыры гады, у 2000-м.

 

Прайшло ўжо амаль 17 год з таго часу, калі Аляксандр Пальчэх змяніў салдацкую форму на звычайнае адзенне. Але і цяпер час ад часу сніцца армія. Па словах былога салдата, тыя падзеі запамінаюцца на ўсё жыццё. А падаграваюць гэтыя ўспаміны фотаздымкі, якія захоўваюцца ў альбомах і памяці камп'ютара.

 

Фота з уласнага архіва. Далёкі 1995-ы ў Пячах.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 


Вярнуцца назад