Галоўная > Грамадства > Арцём Маляўка і Анастасія Мацевіч з Дворнага Сяла стварылі сям'ю ў Дзень закаханых

Арцём Маляўка і Анастасія Мацевіч з Дворнага Сяла стварылі сям'ю ў Дзень закаханых


22-02-2021, 13:20. размясціў: gazeta

 Маладыя пары нярэдка жадаюць стварыць сям’ю ў Дзень усіх закаханых. Задоўга да ўрачыстасці вызначыліся з датай рэгістрацыі шлюбу Арцём Маляўка і Анастасія Мацевіч з Дворнага Сяла. Адной сям’ёй яны сталі 13 лютага, напярэдадні самага рамантычнага свята.

 

Урачыстая рэгістрацыя шлюбу прайшла ў аддзеле загса райвыканкама. У прысутнасці самых дарагіх і блізкіх людзей маладыя абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі. Яркай, рамантычнай і крыху сентыментальнай атрымалася значная падзея.

 
Пасведчанне аб рэгістрацыі шлюбу ўручыла мужу і жонцы галоўны спецыяліст аддзела загса Таццяна Зарудніцкая. І яшчэ ў дадатак – сувеніры-сэрцайкі.

 
Жадаем сям’і Маляўка праз усё жыццё пранесці трапяткія і пяшчотныя пачуцці адно да аднаго.

 

Ірына ЮХНО, начальнік аддзела загса.

Фота прадастаўлена аддзелам загса.


Вярнуцца назад