Галоўная > Грамадства / Наш гонар > Міёрскія газавікі трымаюць марку
Міёрскія газавікі трымаюць марку28-10-2020, 14:30. размясціў: gazeta |
Сем каманд – пераможцаў рэгіянальных і абласных аглядаў-конкурсаў – спаборнічалі ў Бабруйску на званне «Найлепшай брыгады па тэхнічным абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання». УП «Віцебскаблгаз» прадстаўлялі міёрскія газавікі: старшы майстар Уладзімір Максіменка, слесары Юрый Аўласевіч і Сяргей Гайлеш. Яны ў шосты раз абаранялі гонар Віцебшчыны на рэспубліканскім узроўні. Дэбютавалі ў 2012-ым – занялі шостае месца з сямі. У 2016 годзе зноў апробавалі свае сілы. З таго часу каманда з Міёр штогод у ліку пераможцаў. Прычым толькі ў 2017-ым і 2018-ым займалі другое і трэцяе месцы. У астатніх спаборніцтвах не пакідалі іншым удзельнікам шанцаў.
Алена ВАРОНІНА Фота прадастаўлена Міёрскім РГЗ. Вярнуцца назад |