Галоўная > Грамадства / Профилактика Covid-19 > Экспрэс-тэсціраванне на каронавірус можна прайсці ў паліклініцы ў Міёрах

Экспрэс-тэсціраванне на каронавірус можна прайсці ў паліклініцы ў Міёрах


24-07-2020, 16:39. размясціў: gazeta

 Установы аховы здароўя вярнуліся да звычайнага фармату аказання медыцынскай дапамогі. Аднак COVID-19 застаецца пад пільным наглядам спецыялістаў. З 23 ліпеня ў паліклініцы ЦРБ (вул. Дзяржынскага, 4) праводзіцца платнае тэсціраванне на каронавірусную інфекцыю. Вынік вядомы напрыканцы дня абследавання. 

Запісацца на тэсціраванне можна ў рэгістратуры і па тэлефоне 8 (02152) 5 20 01. Праводзіцца яно ў кабінеце № 1 з 9.00 да 12.00, з’яўляцца трэба строга ў прызначаны час.

Фота для ілюстрацыі.

Алена СІВАЯ, галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ.


Вярнуцца назад