Галоўная > Грамадства > Частаваў пакупнікоў Міёрскі мясакамбінат

Частаваў пакупнікоў Міёрскі мясакамбінат


3-03-2020, 08:48. размясціў: gazeta

 У час абласнога сходу па ўшанаванні перадавікоў жывёлагадоўлі выставу-дэгустацыю сваёй прадукцыі праводзіў Міёрскі мясакамбінат. Прадпрыемства прадстаўлялі начальнік аддзела маркетынгу і рэалізацыі Анастасія Малецкая і вядучы спецыяліст падраздзялення Ніна Латышава.

Ніна Зянонаўна адзначыла, што нашым перапрацоўшчыкам ёсць чым пачаставаць гасцей. Валодаюць выдатнымі смакавымі якасцямі і карыстаюцца стабільным попытам сервелат «Аўстрыйскі», сыравяленая каўбаса «Бабулін гасцінец», салямі «Дзядулева любімая», сыравэнджаны «Міёрскі пачастунак» і іншыя вырабы. На гэты раз іх таксама не абдзялілі ўвагай. Традыцыйна падабаюцца ўсім зэльц «Трыбушок-Варшаўскі» і прадукт «Язык у жэле». У Віцебску паспрабавалі здзівіць перспектыўных пакупнікоў навінкамі, што ўтрымлівалі мяса індыкоў. Гэта першагатунковая каўбаса «Вязынка», ветчына «Міёрская» і «Ланчміт», сальцісон «Мазаіка». Калі меркаваць не толькі па водгуках, але і па пакупках, мясныя вырабы карысталіся попытам.


Мясакамбінатаўцы рыхтавалі набор папулярных каўбасных вырабаў для ўдзельнікаў «Масленіцы» ў райцэнтры, ёсць таксама запрашэнне парадаваць навінкамі палачан. А ў перспектыве – выстава «Белагра» ў сталіцы.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вярнуцца назад