Галоўная > Грамадства > Усе на Масленіцу! Міёршчына прыме свята 29 лютага і 1 сакавіка

Усе на Масленіцу! Міёршчына прыме свята 29 лютага і 1 сакавіка


25-02-2020, 10:20. размясціў: gazeta

 Запрашаем усіх праводзіць Зіму і сустрэць Вясну-прыгажуню. Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама, тэматычныя мерапрыемствы на Міёршчыне адбудуцца 29 лютага і 1 сакавіка. 

У суботу з 11 да 13 гадзін гулянні пройдуць у Дзісне каля гарадскога Цэнтра культуры па вуліцы Леніна. У нядзелю з 9.00 да 13.00 святочнае дзейства запоўніць плошчу перад гарадскім рынкам у Міёрах. Публіку павесяляць салісты, героі тэатралізаваных праграм, аніматары-завадзілы. Усіх чакаюць румяныя бліны з пылу-жару, іншая смачная прадукцыя мясцовых вытворцаў, а таксама спаборніцтвы і гульні.

Фота для ілюстрацыі.


Вярнуцца назад