Галоўная > Грамадства > Фронт работ Міёрскага ПМК-55 - ад жылля да кадэцкага корпуса

Фронт работ Міёрскага ПМК-55 - ад жылля да кадэцкага корпуса


3-02-2020, 11:46. размясціў: gazeta

 21 студзеня прыступіў да работы вышынны кран на вуліцы Лермантава ў райцэнтры. Там узводзіцца пяціпавярховы 40-кватэрны дом для работнікаў металапракатнага завода. У якасці субпадрадчыка выступае ПМК-55. Цяпер брыгада мантажнікаў пад кіраўніцтвам прараба Аляксандра Рубаніка працуе на нулявым цыкле – укладвае фундаментныя блокі.

Брыгада майстра Таццяны Салькевіч паскоранымі тэмпамі імкнецца завяршыць аддзелачныя работы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе. У будынку частка сцен чакае выраўноўвання гіпсакардонам з наступнай пабелкай ці афарбоўкай, засталіся пэўныя аб’ёмы тынкоўкі, укладкі керамічнай пліткі і ламіната. Да сакавіка комплекс павінен быць поўнасцю адноўлены.


Міёрскія будаўнікі таксама ўдзельнічаюць у рэканструкцыі будынкаў на Верхнім замку ў Полацку, дзе размесціцца кадэцкі корпус. Там курыруе ход спраў галоўны інжынер Леанід Касевіч.

Фота для ілюстрацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вярнуцца назад