Галоўная > Грамадства > Пешаходы Міёршчыны, падміргніце вадзіцелю флікерамі!

Пешаходы Міёршчыны, падміргніце вадзіцелю флікерамі!


15-11-2019, 08:34. размясціў: gazeta

 Акцыю «Час стаць заўважным!» правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 19 па 24 лістапада. Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю святлоадбівальных элементаў і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.

Адыходзячы з дома мы ўпэўнены, што ўвечары вернемся назад. Атрымліваецца не ва ўсіх. У краіне за 10 месяцаў у дарожна-транспартных здарэннях загінула 395 чалавек, 2 939 атрымалі траўмы. З 2 750 ДТЗ 870 здарыліся ў цёмны час сутак. Забралі жыццё 202 чалавек, з іх 138 – пешаходы і веласіпедысты.

Флікер нездарма называюць дарожным талісманам. Міргае яркім агеньчыкам тым, хто за рулём, засцерагаючы ад бяды пешаходаў. Са святлоадбівальнымі элементамі шлях становіцца больш бяспечным.

Фота для ілюстрацыі. 

Аляксандр КАПУСЦІН, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.


Вярнуцца назад