Чарговыя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудуцца ў чацвер, 17 кастрычніка, на тэрыторыі Язненскага сельсавета. Удзельнікі чатырох інфармацыйных груп райвыканкама наведаюцца ў працоўныя калектывы, скіруюцца па пэўных адрасах у вёсках, каб нагадаць пра перапіс насельніцтва, асаблівасці прызыву на тэрміновую ваенную службу, умацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны ў рамках Дырэктывы № 1.
Ключавой тэмай стане дзейнасць Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Растлумачаць таксама заканадаўства аб адказнасці за правапарушэнні і злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян, п’янства, ужыванне і распаўсюджанне наркатычных сродкаў, жорсткага абыходжання з дзецьмі. Не менш актуальная цяпер прафілактыка грыпу.
У чацвер, 17 кастрычніка, у 8.00 у мехмайстэрні КУП «Язна» з працоўным калектывам гаспадаркі сустрэнецца старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер’евіч Кузняцоў. З 8.30 да 9.30 ён правядзе прыём грамадзян у Язненскім сельвыканкаме.
Фота для ілюстрацыі.
Вярнуцца назад
|