Галоўная > Грамадства > Асцярожна! З самалёта раскідваюць прыманкі для жывёлы!

Асцярожна! З самалёта раскідваюць прыманкі для жывёлы!


4-10-2019, 16:28. размясціў: gazeta

 З 4 кастрычніка райветстанцыя праводзіць аральную імунізацыю дзікіх драпежных жывёл. Прыманкі з вакцынай раскідваюць па вобласці за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў.

Самалёты лётаюць на вышыні 150 – 200 метраў з хуткасцю 150 – 180 км/г, адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў – 500 м. На квадратны кіламетр трапляе 23 – 25 прыманак. Гэта вырабленыя з кампанентаў кармоў шэрыя ці цёмна-карычневыя брыкеты са спецыфічным пахам вагой да 30 грамаў. У іх заключаны капсулы з вакцынай.


Забаронена браць прыманкі рукамі і скормліваць іх хатняй жывёле. Пазбягайце месцаў, дзе лётае самалёт, каб не траўмавацца. Калі вакцына трапіла на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, рота, носа – прамыйце іх вадой, апрацуйце 2 %-м растворам соды і звярніцеся ў бальніцу.

Фота для ілюстрацыі.
Юрый КОРСАК, в. а. галоўнага ветурача раёна.


Вярнуцца назад