Галоўная > Грамадства > П'янаму не месца за рулём!

П'янаму не месца за рулём!


24-09-2019, 16:29. размясціў: gazeta

 Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў праходзіць у Віцебскай вобласці з 23 па 29 верасня.

Большасць аварый учыняецца ў стане лёгкага алкагольнага ап’янення.

Закон строга карае нецвярозых вадзіцеляў. Артыкул 18.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне права на кіраванне да трох гадоў. Паўторнае на працягу года парушэнне цягне крымінальную адказнасць.


Між тым з пачатку года ў Віцебскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў учынена 27 ДТЗ. 1883 вадзіцелі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане.


П’яны за рулём ставіць пад пагрозу сваё і чужое жыццё. Спыніць яго – задача не толькі інспектара дарожна-патрульнай службы. Ведаеце, што ў дарогу скіраваўся нецвярозы, – набярыце 102 ці паведаміце ў аддзяленне ДАІ РАУС на нумар 4 12 53. Ад гэтай праблемы нельга заставацца ў баку.


Даследаванні пацвердзілі: на наступны дзень пасля ўжывання алкаголю майстэрства кіроўцаў застаецца зніжаным з-за аслабленай увагі.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА, старшы
дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.


Вярнуцца назад