Галоўная > Грамадства > "Стоп—грыпу" сказалі на Міёршчыне

"Стоп—грыпу" сказалі на Міёршчыне


1-10-2018, 15:47. размясціў: gazeta

 27-28 верасня прайшла раённая акцыя “Стоп — грып”.

Грып застаецца найбольш масавай інфекцыйнай хваробай. Выклікае штогадовыя эпідэміі і перыядычныя пандэміі, якія ахопліваюць да 30% насельніцтва свету.


Грып небяспечны ўскладненнямі: абвастраюцца хранічныя хваробы сэрца, сасудаў, нервовай сістэмы, рэўматызм.
З 1 кастрычніка ў раёне пачынаецца вакцынацыя. Гэта найбольш эфектыўны сродак ад грыпу і вострых вірусных інфекцый. Прышчэпку важна зрабіць да 1 снежня (да эпідэміі прастуды), бо для выпрацоўкі імунітэту патрэбны два-тры тыдні. Праводзіць працэдуру пажадана штогод, таму што вірус мяняецца і прыстасоўваецца да вакцын. Вучоныя пастаянна распрацоўваюць новыя. Рызыка захварэць на грып у тых, хто не зрабіў прышчэпку, у 6,4 раза вышэй.


Каб зрабіць прышчэпку, звярніцеся ў любую амбулаторна-паліклінічную ўстанову па месцы жыхарства.
Прышчэпку бясплатна зробяць дзецям і дарослым з хранічнымі хваробамі сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, эндакрыннай сістэм, нырак, людзям старэй за 65 год, цяжарным, медработнікам.


Абмяжуйце сябе і блізкіх ад інфекцыі — правядзіце вакцынацыю.

ДАРЭЧЫ:
У раёне супраць сезоннага грыпу плануюць прышчапіць 42,5% насельніцтва за кошт рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. А таксама за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, уласных сродкаў грамадзян. Спачатку працэдуру правядуць дзецям у школах і садах, работнікам сферы абслугоўвання, устаноў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, транспарта, РАУС, МНС, службы ЖКГ, энергазабеспячэння, сувязі.


Галіна ФЕДУКОВІЧ, галоўны санітарны ўрач раёна.

Фота для ілюстрацыі.


Вярнуцца назад