Галоўная > Грамадства > Працягваецца фотаконкурс “Край шчаслівых сем’яў”

Працягваецца фотаконкурс “Край шчаслівых сем’яў”


4-05-2018, 14:21. размясціў: gazeta

 Працягваецца фотаконкурс “Край шчаслівых сем’яў”. У альбоме пяць здымкаў. Фотаздымкі канкурсантаў глядзіце ў групе “Міёрскія навіны” “Укантакце” ў альбоме “Край шчаслівых сем’яў”.

Прыемна бачыць сярод удзельнікаў пераможцаў фотаконкурсу “Вясельны картэж” сям’ю Кукуць. Канстанцін і Таццяна з дачкой Алісай жывуць Мінску. Родны горад наведваюць часта. “У вольныя дні мы збіраем рэчы і едзем у Міёры. Там бацькі, сябры, свежае паветра, любімыя месцы, прыгожая прырода вакол, гэта, напэўна, самае важнае для развіцця нашай Алісы,» — расказваюць канкурсанты.


 У сям’і міярчан Дзмітрыя і Наталлі Яблонскіх трое дзетак. Дачушцы Дарыне 8 год, сыночку Жэню — два, малодшай Алісе 10 месяцаў. “Сям’я наша дружная. Любім падарожнічаць у суседнія Полацк, Браслаў, Верхнядзвінск. Пакуль наш тата заняты на палетках СУП “Чэрасы”, таму ў паездках перапынак”, — піша Наталля. 

P.S. Конкурс доўжыцца да 10 мая. Чакаем новых удзельнікаў. Дасылайце фота з невялікім аповядам пра сям’ю паведамленнем у групу “Міёрскія навіны” “Укантакце” або на электронны адрас s.katrin.r@mail.ru.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
s.katrin.r@mail.ru


Вярнуцца назад