Галоўная > Грамадства > На дарогах Міёр латаюць ямы

На дарогах Міёр латаюць ямы


14-04-2018, 13:06. размясціў: gazeta

 Выбоіны на асфальце на некаторых вуліцах райцэнтра прымусілі вадзіцеляў ездзіць па  абочынах. Сітуацыя змянілася  з аўторка з разгортваннем так званага ямкавага рамонту. Начальнік участка добраўпарадкавання УП ЖКГ Святлана БАРАВІК расказала:

 — 10 красавіка ў Міёрах пачаўся ямкавы рамонт цвёрдага дарожнага пакрыцця спосабам насычэння ў выбоінах гранітнага шчэбеня бітумнай эмульсіяй — СОМС. Гэтым займаюцца нашы работнікі на вуліцы Ізварына, на Камуністычнай — спецыялісты ДРБУ-203 пад кіраўніцтвам майстра Аляксандра Сідарава, на вуліцы Кірава — дарожнікі ЛДД-342.


Наступны этап — асфальтаванне вуліцы Камуністычнай ад Камсамольскай да “трохкутніка” — павароту да “Універсама” і рынка. Рыхтуецца дакументацыя на абнаўленне вулічнай разметкі на гарадскіх вуліцах і дарогах.


Выконваючы абавязкі начальніка ДРБУ-203 Ніна Пяткевіч дадае, што пасля заканчэння работ на гарадскіх вуліцах дарожнікі на замацаваных за імі дарогах зоймуцца ямкавым рамонтам і грэйдаваннем.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вярнуцца назад