Галоўная > Грамадства > ДАІ Міёрскага РАУС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на далёкія адлегласці

ДАІ Міёрскага РАУС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на далёкія адлегласці


1-03-2018, 09:50. размясціў: gazeta

 Дзяржаўтаінспекцыя Міёрскага РАУС заклікае аўтамабілістаў, па-магчымасці, устрымацца ад паездак на асабістым транспарце на далёкія адлегласці. Асабліва гэта датычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком. Калі адкласці далёкую паездку немагчыма, не забудзьцеся ўзяць з сабой цёплыя рэчы, тэрмас з гарачай гарбатай, буксіровачныя трос і зараджаны мабільны тэлефон.

Пешаходам рэкамендуем праяўляць максімум увагі і асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі. Нават на рэгулюемых пешаходных пераходах не пачынаць пераход, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца. Пераканайцеся, што аўтамабілі спыніліся і пераход для вас бяспечны. З прычыны магчымага абледзянення тратуараў — акуратна набліжайцеся да краю праезнай часткі. У цёмны час сутак абявязкова вызначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі.

У існуючых умовах надвор'я (мароз і снегапады) супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі аператыўна гатовыя прыйсці на дапамогу грамадзянам, якія трапілі ў праблемную дарожную сітуацыю. Тэлефануйце па нумарах 102 ці 101.

Фота для ілюстрацыі. 

Дзяржаўтаінспекцыя Міёрскага РАУС.


Вярнуцца назад