Галоўная > Грамадства > Будаўніцтва Міёрскай бальніцы набліжаецца да завяршэння

Будаўніцтва Міёрскай бальніцы набліжаецца да завяршэння


12-09-2017, 10:56. размясціў: gazeta

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Ігара МАТЭЛЕНКА.

4 верасня на будаўнічай пляцоўцы новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча і дырэктара дзяржпрадпрыемства "УКБ Браслаўскага раёна" Аляксандра Дзерука прайшла вытворчая нарада. 

Абмяркоўвалі пытанні заканчэння ўсіх работ. Удзельнічалі прадстаўнікі заказчыка, праектнай і нагляднай арганізацый, генеральнага падрадчыка і субпадрадчыкаў. Адзначана, што інжынерныя сеткі, у тым ліку водаправод і каналізацыя падрыхтаваны да эксплуатацыі. Гатоўнасць галоўнага корпуса — 95%. На ўсіх аб'ектах штодзень працуюць каля 200 будаўнікоў розных спецыяльнасцей.


Вызначаны задачы генеральнага падрадчыка і субпадрадчыкаў на бліжэйшы перыяд. Так, спецыялісты Міёрскай ПМК-55 цяпер узмоцнена зоймуцца давядзеннем да ладу дахаў на галоўным корпусе і харчаблоку, ліфтавых шахт. Глыбоцкая ПМК-48 закончыць падрыхтоўку да эксплуатацыі цепласетак. Дарожнікі накіруюць сілы на ўладкаванне праезду вакол галоўнага корпуса. Меліяратары праз два тыдні павінны падрыхтаваць да здачы ачысныя збудаванні. Працягнецца пераабсталяванне кацельні для выкарастання ў якасці паліва драўніннай шчапы.


Заказчык павінен больш аператыўна вырашаць пытанні, што ўзнікаюць у працэсе работ, займацца тэхумовамі цеплазабеспячэння і праектавання будынка лячэбных газаў.


Узяты курс на навядзенне парадку на ўсёй будаўнічай пляцоўцы.


Вярнуцца назад