Авторизация
 

Майстар электрасетак у Міёрах Юрый СКАМАРОХАЎ

Мастер электросетей в Миорах Юрий СкомороховЧалавек года Міёршчыны ў галіне “Прамысловасці, транспарта, энергетыкі, сувязі” — майстар электрасетак Юрый СКАМАРОХАЎ. Адказны і ўважлівы, стараецца зрабіць усё, каб на яго ўчастку электраэнергія падавалася бесперабойна, а электраманцёры знаходзіліся ў бяспецы. Свой працоўны графік пачынае з планёркі, і нягледзячы на вялікі стос тэхнічнай дакументацыі, за сталом сядзіць рэдка. Штодзень выязджае на аб’екты, а дзелавыя паперы запаўняе вечарамі.

 

У падначаленні Юрыя Скамарохава шэсць электраманцёраў і вадзіцель. Кожную раніцу майстар з імі праводзіць інструктаж, выяўляе падрыхтаванасць да адказных і небяспечных работ. Нарады, заяўкі — звычайны расклад. Толькі разам і толькі дружна калегі падыходзяць да няпростых даручэнняў, за якія можна разлічыцца нават жыццём.


— Дзякуй Богу, — расказвае майстар, — за маю практыку ніякіх няшчасных здарэнняў. Мая галоўная задача, каб падначаленыя вярнуліся цэлыя і непашкоджаныя, бо працуюць на вялікай вышыні і пад напругай.


Брыгада Юрыя Скамарохава абслугоўвае 210 кіламетраў лініі з высокай магутнасцю 10кВ і 240 км пад напругай 0,4 кВ. Электраманцёры па ўсім раёне мяняюць правады, выпраўляюць дэфекты апор. Абавязкова адкапваюць зямлю і правяраюць надзейнасць так званых у народзе “слупоў”. Некалькі разоў перастрахоўваюцца, пераконваюцца ў адсутнасці напругі. Залішне самаўпэўненым тут не месца. Сем разоў адмер—адзін адрэж,—прыказка якраз дарэчы.


—Таму прафесійны адбор у нас жорсткі,—тлумачыць Юрый Скамарохаў,—Абавязковы этап—псіхаэмацыйнае тэсціраванне ў Віцебску па кам’ютарнай праграме. 600 пытанняў, розных “на густ і смак”, абавязкова выявяць, ці здольны работнік. Карацей, схільных да рызыкі і гарачых ва ўчынках у наш калектыў не прымаюць. Гэтых крытэрыяў дастаткова, каб вызначыць прафесійную прыдатнасць.


Наконт спецыяльных навыкаў, калі яны ў патэнцыяльнага электраманцёра ёсць--цудоўна. Між тым гэтыя азы можна атрымаць і на практыцы. Юрый Скамарохаў таксама пачынаў з нуля. Пасля арміі ў 1993-м годзе ўладкаваўся ў рамонтна-будаўнічую брыгаду электрасетак. Разам з калегамі рамантаваў і будаваў новыя лініі. З 2000-га года стаў майстрам туркоўскай брыгады, якую ўзначальвае і цяпер.


Калегі вопытныя, брыгадзір Аляксандр Яблонскі яшчэ вучыў маладога электраманцёра на “кіпцюрах” узлязаць на слупы. Любыя задачы ўмельцам па плячы. Выпраўляць непаладкі накіроўваюцца нават ноччу. На здарэнні выязджае і майстар. Ён заўсёды нясе адказнасць, для якой няма выхадных. У кабінеце Юрый Скамарохаў бывае рэдка, часцей—на аб’ектах. Зараз брыгада плённа арганізуе электразабеспячэнне металургічнага завода. Ад складзенага плана не адхіляюцца. Вакананы аб’ём работ, адсутнасць парушэнняў тэхнікі бяспекі—першыя веснікі высокіх прэмій.
Поспехі спецыяліста заўважаны даўно. Сведчаннем таму медаль “Выдатнік беларускай энергасістэмы”, падзяка старшыні аблвыканкама. Сёлета Юрыю Скамарохаву прысвоена званне “Чалавек года Міёршчыны”.


—Адказна і ганарова. Разам з тым, такі статус стымулюе старацца яшчэ больш і лепш працаваць,—упэўнены энергетык.
Калісьці на гэту сцежку яго прывёў родны дзядзька, які працаваў дыспетчарам на міёрскай падстанцыі. Чаму б не прыносіць людзям карысць?—падумалася тады Юрыю. А карысць, несумненна, відавочная, бо без электрычнасці не пражыць ні дня. “Сучаснае пакаленне без камп’ютараў і гаджатаў наогул знікла б як клас”,—жартуе майстар.


Юрый Скамарохаў цвёрда ведае, што для мужчыны самае важнае—сям’я. Дома чакае клапатлівая жонка, якая разумее няпростую работу мужа, бо сама інжынер у дарожнай арганізацыі. “Бывае, ранкам сыходжу—дзеці яшчэ спяць, вяртаюся—ужо спяць”,—расказвае Юрый. Між тым знаходзіць час, каб заставацца прыкладным татам. Насці тры гадкі, Сашу—два. Сем’янін смяецца, што дзеці і любая жонка дапамагаюць яму трымацца ў форме і выглядаць маладзейшым за свае 44.


Гаспадар пабудаваў дом, абсталяваў у ім спартыўную залу з гірамі, гантэлямі і турнікамі. Самае важнае пад рукой: дом, сад і дзеці. Мара адна—вырасціць іх дастойнымі людзьмі. Каб пракарміць сям’ю, ёсць надзейная работа. Хоць энергетыкаў называюць іскрагонамі, бо заўважаюць іх тады, калі няма святла—без гэтай прафесіі не абысціся. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта