Авторизация
 

Служба занятасці ў Міёрах на сёння прапануе

Служба занятости в Миорах на сегодня предлагаетСітуацыя на рынку працы ў раёне застаецца складанай, але яна кантралюецца. Служба занятасці на сёння гатова прапанаваць 58 вакансій, больш за 50 — на сезонных работах. Складанасць у тым, што большую патрэбу ў кадрах мае сельская мясцовасць, там неабходны спецыялісты аграрнага напрамку. Тым не менш начальнік аддзела занятасці Ігар Швец шукае індывідуальны падыход да кожнага беспрацоўнага.

 

Кіраўнік стараецца, каб у яго асобе бачылі чалавека, з якім можна шчыра пагаварыць і абмеркаваць праблему. Калі ж субяседнік раскрываецца, адразу бачна, хто ён і чаго жадае. Часта вынікае, што дзесьці ёсць спакуслівыя прапановы, толькі не факт, што туды ўдасца ўладкавацца. Гэта як журавель у небе. Разам з тым ёсць сініца ў руках. На той прадмет, што ў сельскай гаспадарцы, напрыклад, патрэбны механізатары, яны будуць запатрабаваны і ў будучым. Так, маладому настаўніку Дзмітрыю Васіленку прапанавалі вывучыцца на гэтую спецыяльнасць. Пагадзіўся, таксама як і Сяргей Пазняк, Валерый Абдулаеў, Ігар Рэдзька. Яны накіроўваюцца на вучобу за кошт бюджэту. Пасля ім гарантавана працаўладкаванне.
Аддзел занятасці трымае сувязі з канкрэтнымі гаспадаркамі. Напрыклад, дамовіліся з дырэктарам ААТ "Цітова" Францам Вершалоўскім, што Ігар Рэдзька на працягу шасці месяцаў будзе праходзіць там практыку і атрымае заробак па праграме "Маладзёжная палітыка". Хлопец ужо прыступіў да абавязкаў і ўдала спраўляецца з магутным трактарам.


Для сельскага насельніцтва прапановы самыя жыццёвыя. Тамары Мароз з Пераброддзя параілі не адчыняць Амерыку, а вырошчваць сельгаспрадукцыю, гадаваць жывёлу, чым жанчына з сям'ёй паспяхова займаецца. Словам, з рукамі і галавой на зямлі яшчэ ніхто не прапаў. А тых, хто зусім не можа вызначыцца, аддзел занятасці далучае да добраўпарадкавання. Брыгады ў Дзісне і сельсаветах хутка пачнуць прыбіраць вуліцы, падкошваць траву.


Ігар Швец тлумачыць, што кожны ахвотнік пры жаданні можа знайсці справу па душы. І дзяржава ў гэтым актыўна падтрымлівае. Галоўнае—захацець. Так, сацыяльная служба прапаноўвае бясплатнае навучанне ў вучылішчах і каледжах Полацка і Віцебска. Можна атрымаць спецыяльнасці індывідуальнага прадпрымальніка, будаўніка, прадаўца, цырульніка... Студэнты забяспечваюцца інтэрнатам і стыпендыяй, кампенсуюцца нават білеты за дарогу. На трактарыста ёсць магчымасць вывучыцца ў Міёрах, прадугледжаны бонусы ў выглядзе стыпендый і выплат на грамадскі транспарт. Хутка мясцовы аддзел занятасці заключыць дамову з Відзаўскім каледжам, дзе студэнты, апрача ўсяго, атрымаюць таннае харчаванне ў мясцовай сталоўцы. Па набытых спецыяльнасцях гарантавана працоўнае месца, па праграме "Маладзёжная палітыка" забяспечаны заробак.


Актуальная прапанова самазанятасці. Гэта індывідуальнае прадпрымальніцтва. Для развіцця сваёй справы ў галіне рамесніцтва, аграэкатурызму ці іншай карыснай дзейнасці вы ў якасці "пад'ёмных" атрымаеце субсідыю ў памеры 11 бюджэтаў пражытковага мінімуму. А гэта прыкладна 1000 долараў. Для сяльчан дапамога складае 15 бюджэтаў. І вяртаць гэтыя грошы дзяржаве не трэба пры ўмове канструктыўнага бізнес-плану і функцыянавання сваёй справы не менш за год.


Галоўнае—не сядзець на месцы. Стукацца ў дзверы, і там абавязкова адчыняць. Шукаць сябе і занятак, які цікавіць. Тады статус "беспрацоўнага" ў жыццёвый графе знікне назаўсёды. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта