Авторизация
 

Сустрэліся з насельніцтвам Новапагосцкага сельсавета

Встретились с населением Новопогостского сельсоветаНаталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі

Раніцай у мінулы чацвер інфармацыйныя групы райвыканкама завіталі ў працоўныя калектывы, сустрэліся з насельніцтвам Новапагосцкага сельсавета. Загадзя было агаворана, якія навіны неабходна паведаміць вяскоўцам. А яны мелі дачыненне да галоўных паказчыкаў развіцця раёна, хода вясенне-палявых работ. Пэўная ўвага  надавалася пажарнай бяспецы, прафілактыцы сурацьпраўных дзеянняў, пытанням здаровага ладу жыцця. Ключавой стала тэма сацыяльнай справядлівасці, абароны простага чалавека, на чым трымаецца беларуская дзяржаўнасць. У размовах па душы вяскоўцы выказвалі просьбы і пажаданні, дзяліліся набалелым.

 

Апоўдні групы інфармавання з'ехаліся ў райвыканкам, каб прааналізаваць абстаноўку і знайсці шляхі вырашэння пэўных праблем. Штмат дзе ў вёсках наракалі на бедны асартымент магазінаў, што належаць райспажыўтаварыству, аднастайны і недастатковы пералік тавараў у некаторых аўталаўках. З падобнай праблемай у сельсавет на прыём да старшыні райвыканкама Ігара Кузянцова наведаўся жыхар Новага Пагоста. "Добра што ёсць "Ніка", але туды за пакупкамі не набегаешся, бо цэны вышэй", — разважаў заклапочаны Валерый Апалька.


У спісе асноўных праблем райспажыўтаварыства — складанае фінансавае становішча, вялікія даўгі, закрэдытаванасць. Пад яго кіраўніцтвам цяпер у раёне працуюць толькі 12 магазінаў, работу астатніх забяспечвае ГУП "Міёрыгандль", дзе справы куды лепш. Як вядома, узровень выканання рознічнага тавараабароту залежыць ад структуры тавараў, якія прапануюцца насельніцтву. У вяскоўцаў свае густы і перавагі. І гэтым трэба кіравацца. Каб заставацца запатрабаванымі, трэба мяняць формы работы не толькі нашай, але і ўсёй сістэмы спажыўкааперацыі. Гэтыя пытанні цяпер раглядаюцца на дзяржаўным узроўні, тлумачыў старшыня райвыканкама.


Некаторыя працаўнікі скардзіліся на нізкія заробкі. Для паляпшэння матэрыяльнага становішча многія пашыраюць хатнюю гаспадарку. У дварах трымаюць па некалькі рагуль. Гэта няпроста, але выгадна, калі старацца. Такія імкненні адобраны. У прыклад пастаўлена Людміла Лакотка, бухгалтар са Слабады. Летась ад дзвюх кароў на сваім падворку яна надаіла звыш 23 тысяч кілаграмаў малака, чым устанавіла рэкорд, напэўна, не толькі раённы.


У Старым Пагосце людзі прасілі дапамагчы ўратаваць Красноўскае возера, якое надта заглеілася і абмяльчэла. Разабрацца ў сітуацыі даручана прадпрыемству меліярацыйных сістэм. Заўсёды актуальная праблема дарог: дзе падрамантаваць, дзе прагрэйдаваць, чым зоймуцца адпаведныя службы. Занепакоены вяскоўцы, што ў Махіроўцы, непадалёк ад могілкаў у лясным масіве, хтосьці выгружае рэшткі апрацаваных туш жывёл. Адходы разносяць па тэрыторыі птушкі і лясныя жыхары. Каб найхутчэй выкрыць несумленных, тут будзе ўстаноўлена назіранне.
маль два тыдні адводзілася на выпраўленне недахопаў пасля аглядавага тура рэйдавых груп райвыканкама па ваколіцах сельсавета. Галоўным чынам яны тычыліся парадку, ці дакладней, яго адсутнасці: то смецце непрыбрана, то псуюць выгляд іншыя непрывабныя пейзажы. Асабліва мазолілі вочы рэшткі высечак на абочынах дарог, пад лініямі электраперадач, на могілках. Дагэтуль неэстэтычна выглядаюць стэлы, належнага прымацавання і правільнага афармлення не дачакаліся ўказальнікі населеных пунктаў, руху грамадскага транспарта. І аўтобусныя павільёны лепш фарбаваць у больш яркі, прывабны позірку колер.


У ходзе каментарыяў да фотаслайдаў, дзе зафіксавана станоўчае і адмоўнае ў Новапагосцкім сельсавеце, яго старшыня Раіса Гернат пералічвала зробленае. Шмат папрацавалі, аднак пэўным службам яшчэ ёсць над чым пастарацца.
Як сведчыць жыццё, у добрага гаспадара парадак наведзены і з параднага ўваходу, і з тыльнага боку. У нядбайнага—на задні двор лепш не сунуцца. Чаго там толькі іншы раз не знойдзеш. Старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава заўважыла: працаўнікам вытворчых аб'ектаў, кожнаму домаўладальніку неабходна дбаць пра паўсямесную чысціню. І за станам агароджы трэба сачыць, і заўсёды памятаць, што за яе межамі таксама не чужая тэрыторыя. Менавіта з санітарнага парадку на рабочых месцах, у дварах і ваколіцах бяруць пачатак эфектыўнасць вытворчасці і наша культура ў цэлым. У прыклад пастаўлены намаганні загадчыцы Наўгародскага магазіна, які цяпер з усіх бакоў атуляе ідэальная, прывабная воку чысціня.


Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў папярэдзіў, што ў справе навядзення парадку не варта чакаць указанняў і крытыкі. Калі чысціня не будзе паказной, дзеля праверкі, а прапішацца ў кожным куточку "на пастаянна", фізічных сіл і сродкаў спатрэбіцца затрачваць куды менш.
Акцэнтавалася ўвага на тым, што асільваць праблемы павінны дапамагаць і шэфы. Нярэдка ў гэтых пытаннях да пэўных арганізацый і ўстаноў дастукацца вельмі цяжка. Аднак тут ніякіх адмоў не павінна быць. Менавіта супольна, з адказнасцю можна дасягнуць жаданых вынікаў у навядзенні парадку на нашай зямлі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта