Авторизация
 

З добрай памяццю ўспаміны пра Браніславу Мураўскую з Міёр

С хорошей памятью воспоминания о Брониславе Муравской из МиорКацярына РЫНКЕВІЧ

Чалавек жыве столькі, колькі жыве памяць пра яго. Браніславы Пятроўны Мураўскай няма сем год. Працуе яе машынка "Зінгер", на якой шыла адзенне і покрывы з абрэзкаў тканіны. У родных і сяброў засталіся дэкаратыўныя вырабы майстрыцы.  Сумуюць па весялушцы ў клубе "Бажэна".

 

—Мама была чалавекам жыццярадасным і творчым. Шмат чаго ўмела рабіць сваімі рукамі: шыла, вязала, вышывала, малявала карціны,—расказвае дачка Ядвіга Томка і перабірае фотаздымкі.


Іх некалькі соцень. Маленькія чорна-белыя з хвалістай акантоўкай і каляровыя памерам 10х15. Вось доўгі драўляны дом у вёсцы Каты Шаркаўшчынскага раёна, дзе расла Браніслава Пятроўна. Вось яна з мужам, 1959 год, толькі ажаніліся. Вось на паўвостраве ў Міёрах прадстаўляе польскую кухню на фестывалі нацыянальных культур у 2007-м. На ўсіх фота ўсміхаецца.
У асобным альбоме здымкі з пасяджэнняў клуба "Бажэна". Браніслава Пятроўна—адна з першых удзельніц аб'яднання. Прывяла сюды сваю лепшую сяброўку Марыю Адамаўну Баговіч.


—Мы сябравалі з маладосці. Штодня бачыліся, хадзілі адна да адной у госці, дзяліліся перажываннямі,— успамінае Марыя Адамаўна. —Браніслава ведала шмат анекдотаў, жартоўных песень. Памятаю, як спявала іх.
У "Бажэну" Браніслава Пятроўна разам з гумарам прыносіла зробленыя сваімі рукамі сувеніры. Дарыла іх імяніннікам.
—Ёй падабалася ў клубе, любіла зносіны. Не ўспомню дня, каб хто-небудзь да нас не зайшоў,—гаворыць Ядвіга Станіславаўна.—У горадзе маці шмат людзей ведалі. Калі яе не стала, знаёмыя не перасталі прыходзіць у наш дом. І яшчэ доўга па звычцы казалі "пайду да Броні".
У Міёрах сям'я Мураўскіх жыла з 1967 года. Дом на вуліцы Піянерскай будавалі самі. Гаспадыня клапацілася пра парадак і эстэтыку ў двары. З вясны да восені тут красавалі кветкі. Насеннем дзялілася з суседзямі. Як старэйшына вуліцы, Браніслава Пятроўна сачыла, каб кожны двор быў акуратны і дагледжаны.


—Сядзе на веласіпед і паехала на аб'езд. Пешшу не магла хадзіць, ногі балелі. Мела групу інваліднасці. Але на цяжкасці не скардзілася,—расказвае Ядвіга Станіславаўна.—У маладосці матацыклам кіравала, за руль трактара сесці не баялася. Калі ў Шаркаўшчынскім раёне жылі, працавала ў калгасе, маёўкі ла-дзіла. У Міёрах, пакуль дазваляла здароўе, была швачкай у КБА, пасля ўладкавалася вартаўніком на лесазавод.
На ўласнай мамінай машынцы "Зінгер" цяпер шые дачка. Ля дома па-ранейшаму кветкі і шмат дэкаратыўных фігур. Родныя працягваюць дызайнерскую традыцыю. Як і дзесяць-дваццаць год таму, у доме часта бываюць блізкія, сябры, знаёмыя. Цяперашні кіраўнік клуба "Бажэна" Ірына Гушча таксама госць нярэдкі.


—Браніслава Пятроўна даводзілася стрыечнай цёцяй майму мужу,—гаворыць Ірына Леанідаўна.—Мяне здзіўлялі яе энергічнасць, уменне ствараць вакол сябе прыгажосць. Яна была ўмелай кулінаркай. Адначасова магла гатаваць некалькі страў. З простых прадуктаў атрымліваўся смачны пачастунак для нечаканых гасцей.


74 гады было адмерана Браніславе Пятроўне Мураўскай. Яны прайшлі побач з людзьмі, якія яе любілі, паважалі. І памятаюць.
—Я шчаслівая, што ў мяне была такая матуля,—кажа дачка Ядвіга.
Да гэтых слоў далучаюцца ўнукі, родныя, сябры. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта