Авторизация
 

Не забывацца пра бяспеку на Міёршчыне

Не забывать о безопасности на МиорщинеШтогод выяўляюцца парушэнні патрабаванняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу. Гэта можа стаць прычынай вытворчага траўматызму і нават гібелі людзей. 

 

Так, летась вясной у ААТ "Камбінат "Усход" Гомельскага раёна работнік спрабаваў на хаду ачысціць бульбасаджалку ад расліннасці. У выніку адбыўся захоп і наматванне спецвопраткі на рабочы вал і вясковец атрымаў цяжкую траўму правай рукі. Устаноўлена, што ён не праходзіў праверку ведаў па ахове працы, не азнаёмлены з патрабаваннямі бяспекі, выкладзенымі ў кіраўніцтве па эксплуатацыі бульбасаджалкі. Дапусціў парушэнне і трактарыст, які прыступіў да работы, не пераканаўшыся ў адсутнасці людзей на прычапным агрэгаце.


З году ў год у рэспубліцы траўмуюцца і пры рамонтных работах. Напрыклад, летась у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці вясковец атрымаў цяжкую траўму вока пры замене дышла глебаапрацоўчага агрэгата АПД-7,5. Пры ўдары малатком адбіўся кавалачак металу і трапіў у орган зроку. У ходзе расследавання выяўлена, што не праводзіліся інструктаж і праверка ведаў па ахове працы. Галоўны інжынер вінаваты ў тым, што работнік працаваў без абаронных акуляраў.


У ліку шырокараспаўсюджаных парушэнняў—уключэнне ў работу абсталявання і машын з адкрытымі рухальнымі механізмамі са знятымі ахоўнымі кожухамі ці спецагараджэннямі. Пры гэтым рамяні, ланцугі, транспарцёры, валы, карданы, шасцяронкі, зубчатыя перадачы і іншыя рухомыя дэталі і вузлы за лічаныя секунды пры неасцярожным руху могуць захапіць край спецвопраткі работніка і зацягнуць у працуючы механізм.


Пры правядзенні вясенне-палявых работ службовым асобам арганізацый АПК асаблівую ўвагу трэба звяртаць на тэхнічны стан машын і абсталявання. Катэгарычна забараняецца выязджаць за межы мехмастэрні на аўтамабілях, трактарах, машынах, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і не прайшлі тэхагляд. Нельга працаваць на машынах са знятымі ахоўнымі кабінамі ці знешнімі ахоўнымі каркасамі. Тэхніка павінна быць укамплектавана супрацьадкатнымі ўпорамі, сродкамі для пажаратушэння, медаптэчкамі.


Небяспечна замяняць, ачышчаць ці рэгуляваць рабочыя агрэгаты пры ўключаных механізмах. Нельга выконваць маніпуляцыі ля навяснога абсталявання ва ўзнятым стане, бо ў любы момант можа сапсавацца гідраўліка і работніка прыцісне.


Кожная арганізацыя забяспечвае работнікаў спецадзеннем, якая абавязкова апранаецца і падчас механізаваных вясенне-палявых работах. Яна не павінна мець пашкоджанняў і элементаў, якія могуць быць захоплены рабочымі органамі машын. Ні ў якім выпадку нельга дапускаць да работы з хімпрэпаратамі працаўнікоў без камбінезонаў, халатаў, гумовых ботаў, пальчатак, акуляраў, сродкаў аховы дыхальных органаў.


Пры хімработах трэба прымаць меры, каб не дапусціць атручэння людзей і жывёлы з населеных пунктаў, блізкіх ад месц прымянення гербіцыдаў ці пестыцыдаў. Неабходна загадзя інфармаваць насельніцтва аб часе і месцы правядзення хімічнай апрацоўкі палеткаў (за 4-5 сутак), выкарыстоўваючы радыё, тэлебачанне, газеты, аб'явы ў населеных пунктах і іншыя сродкі інфармацыі. Каб папярэдзіць гібель пчол, трэба аддаліць іх ад апрацоўваемых участкаў не менш чым на 5 кіламетраў.


Работы з выкарыстаннем аграхімікатаў павінна праводзіцца пад кіраўніцтвам галоўнага агранома ці спецыяліста па ахове раслін з захаваннем патрабаванняў адпаведных заканадаўчых актаў.


У адпаведнасці з Тыпавым палажэннем аб службе аховы працы (зацверджана Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 мая 2002 г. № 82), для работы і кантролю па ахове працы ў арганізацыях ствараецца спецыяльная служба (уводзіцца пасада спецыяліста па ахове працы). Калі яе няма, кіраўнік сельгасарганізацыі не вызваляецца ад гэтых абавякаў. Кожны павінен памятаць, што нясе персанальную адказнасць за парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў па ахове працы.


У сярэдзіне сакавіка ва ўсе сельгасарганізацыі накіраваны інфармацыйны ліст, дзе выкладзены асноўныя патрабаванні па арганізацыі аховы працы і папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.


Аляксандр ЧАПУЛЁНАК,

галоўны спецыяліст упраўлення райсельгасхарчу.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта